Столінскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сто́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Адімністрацыйны цэнтар — горад Столін. Столінскі раён мяжуе з Лунінецкім і Пінскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, з Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці. Самы вялікі адміністрацыйны раён Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Створаны 15 студзеня 1940 году.
У 1958—1963 гадох з авіячасткі Балтыйскага флёту СССР у Быхаўскім раёне (Магілёўская вобласьць) на Столінскі вайсковы палігон накіроўвалі самалёты для скіданьня сьпісаных ядзерных бомбаў РДС-4 «Тацяна» бяз ужо зьнятага ядзернага зараду. Бомбы важылі па 1200 кг і пакідалі на Альманскіх балотах радыёактыўны сьлед ад няздымнай нэўтроннай крыніцы нават бязь ядзернага зараду. У выніку магутнасьць выбуху складала ад 2 да 4-х кілятонаў у тратылавым эквіваленце[4].
Remove ads
Геаграфія
Адміністрацыйна Столінскі раён падзелены на 19 сельсаветаў. Агульная колькасьць населеных пунктаў у раёне — 98 (у тым ліку гарады Столін, Давыд-Гарадок, рабочы пасёлак Рэчыца).
На тэрыторыі раёну знаходзіцца заказьнік «Альманскія балоты» — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 89,0 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 84,0 тыс.; 2009 год — 80 695 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 73 745 чал.[6]; 2017 год — 73 331 чал.[7]; 2018 год — 73 101 чал.[2]
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты раёну (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны (самая вялікая вёска ў вобласьці), Рубель, Манькавічы. На сьнежань 2013 году ў Столінскім раёне налічвалася 98 вёсак[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads