Рэчыца (Столінскі раён)
працоўны пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чыца[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, на левым беразе ракі Гарыні. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6074 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Століна, за 238 км ад Берасьця, на шашы Р88. Чыгуначная станцыя Гарынь на лініі Лунінец — Сарны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Рэчыца ўпамінаецца ў 2-й палове XVIII ст. як пасаг (разам з Столінам) Ганны Каранеўскай, што выйшла замуж за Аляксандра Міхала Пацея. Іхная дачка Ідалія Пацей выйшла замуж за Адама Солтана, яе пасагам таксама былі Столін і Рэчыца. Адам Солтан падзяліў маёмасьць паміж дзецьмі: Столін атрымаў сын Аляксандар, а Рэчыцу — дачка Марыя, жонка графа Альфонса Серакоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Столінскай воласьці Пінскага павету. Ад Серакоўскіх вёска перайшла зноў да Солтанаў, да ўладальніка Століна Аляксандра. Ягоная дачка Стэфанія выйшла замуж за Ўладзімера дэ Вірыёна, а Рэчыца была яе пасагам, яшчэ частку маёнтку Вірыён выкупіў у свайго швагра і стаў адзіным ягоным гаспадаром.
Па адкрыцьці ў 1885 годзе чыгункі Лунінец — Роўна каля Рэчыцы пачала працаваць чыгуначная станцыя Гарынь. На 1886 год у вёсцы быў 31 двор, дзейнічала царква.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэчыца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва. Апошнім гаспадаром маёнтку была ўнучка Стэфаніі, жонка Яна Кулакоўскага.
У 1939 годзе Рэчыца ўвайшла ў БССР, у Столінскі раён Пінскай вобласьці, з 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 6 ліпеня 1960 году Рэчыца атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку. 29 траўня 2015 году пасялковы савет, цэнтрам якога зьяўлялася Рэчыца, пераўтварылі ў сельсавет[3].
- Рэчыца на старых здымках
- Сядзіба, 1937 г.
- Уяздная алея ў сядзібу, 1937 г.
- Станцыя Гарынь, да 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1889 год — 132 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 948 чал.; 2000 год — 6,8 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 6,6 тыс. чал.; 2009 год — 6280 чал.[6] (перапіс); 1 студзеня 2010 году — 6,3 тыс. чал.; 1 студзеня 2011 году — 6267 чал.; 1 студзеня 2012 году — 6243 чал.; 2016 год — 6096 чал.[7]; 2017 год — 6067 чал.[8]; 2018 год — 6074 чал.[1]
Інфраструктура
У Рэчыцы працуюць 2 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія і музычная школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, кінатэатар, пошта, аптэка, лазьня.
Remove ads
Забудова

Вуліцы і пляцы
- Вуліцы: Вакзальная, Гагарына, Гогаля, Горкага, Грыбаедава, Заводзкая, Камуністычная, Кірава, Клюбная, Маякоўскага, Мічурына, Новая, Партызанская, Прамысловая, Пушкіна, Садовая, Серафімовіча, Спартовая, Церабяжоўская, Чапаева, Школьная, Энэргетычная,
- Завулкі: Берагавы, Вакзальны, Заводзкі, Кірава, Серафімовіча, Столінскі, Чапаева
Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс дэ Вірыёнаў (канец XIX ст.)
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads