Стыў Айзэрман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сты́вэн Грэ́гары «Стыў» А́йзэрман (па-ангельску: Stephen Gregory «Steve» Yzerman; нарадзіўся 9 траўня 1965 году, Крэнбрук, Брытанская Калумбія, Канада) — былы прафэсійны канадзкі хакеіст, нападнік, у цяперашні час — генэральны мэнэджар клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг». У Нацыянальнай хакейнай лізе гуляў з 1983 да 2006 году, усю кар’еру правёўшы толькі ў адным клюбе — «Дэтройт Рэд Ўінгс». Алімпійскі чэмпіён 2002 году ў складзе зборнай Канады.
З «чырвонымі крыламі» Айзэрман тройчы атрымліваў перамогу ў Кубку Стэнлі (1997, 1998, 2002). У 21 год, перад сэзонам 1986—1987 гадоў, яго абралі капітанам каманды, якім ён заставаўся да канца сваёй кар’еры. Айзэрману належыць рэкорд па самым працяглым знаходжаньні на пасадзе капітана каманды НХЛ. У сэзоне 1988—1989 гадоў Стывэн атрымаў за сэзон 155 пунктаў (65 галоў, 90 перадачаў), больш за гэты паказчык у лізе мелі толькі Ўэйн Грэцкі й Марыё Лем’ё.
За часы сваёй кар’еры Айзэрман атрымліваў некалькі прызоў НХЛ, як то Ўзнагароду Тэда Ліндсэя ў 1989 годзе, Трафэй Кона Смайта ў 1998 годзе, як самаму каштоўнаму гульцу плэй-оф, Трафэй Фрэнка Джэй Сэлкі ў 2000 годзе, як лепшаму форварду абарончага пляну, і Трафэй Біла Мастэртона ў 2003 годзе. Таксама Стыў 9 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НХЛ.
3 ліпеня 2006 году Айзэрман абвесьціў пра сыход з спорту[1], завяршыўшы кар’еру на шостай пазыцыі ў сьпісе лепшых бамбардзіраў НХЛ за ўсю ейную гісторыю[2]. 25 верасьня таго ж году яго прызначалі віцэ-прэзыдэнтам каманды «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads