Ўэйн Грэцкі
канадзкі хакеіст, трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўэйн Ду́глас Грэ́цкі (па-ангельску: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, Антарыё, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік. Адзін з самых вядомых спартоўцаў XX стагодзьдзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клюб «Эдмантан Ойлерз», зь якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самому каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сэзону). Быў у ліку 5 спартоўцаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкувэры. Увайшоў у сымбалічную зборную стагодзьдзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads