Стыў Балмэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сты́вэн Э́нтані Ба́лмэр (па-ангельску: Steven Anthony Ballmer; нар. 24 сакавіка 1956 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі прадпрымальнік, які стаў мільярдэрам у выніку працы на пасадах старшыні (ліпень 1998 — люты 2001) і генэральнага дырэктара (студзень 2000 — люты 2014) карпарацыі «Майкрасофт». 44-ы ў сьпісе найбагацейшых людзей у сьвеце паводле вэрсіі часопісу Forbes (сакавік 2012). Кавалер францускага Ордэна Ганаровага легіёну (2011).
Remove ads
Remove ads
Паходжаньне
Дзед Стыва Балмэра па мацярынскай лініі Шлёма Дворкін і прадзед жылі і былі пахаваныя ў Пінску (Беларусь). Шлёма Дворкін працаваў у кравецкай майстэрні, што знаходзілася ў прадмесьці Пінску — Малоткавічах[2], а дзядзька Стыва валодаў пякарняй у Пінску.
25 кастрычніка 2007 году Стыў Балмэр разам зь сястрой, якая ў той дзень адзначала 50-гадовы юбілей, прыяжджаў у Пінск (Берасьцейская вобласьць). Госьці наведалі Музэй Беларускага Палесься, магілу прадзеда, былую пякарню дзядзькі і сынагогу[3].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Стыў Балмэр нарадзіўся ў сям’і амэрыканскага швайцарца і амэрыканскай жыдоўкі[4]. У 1977 скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра матэматычных ды эканамічных навук. Пасьля на працягу двух рокаў працаваў намесьнікам загадніка вытворчасьці кампаніі Procter & Gamble.
У 1980, пакінуўшы заняткі ў Стэнфардзкай вышэйшай школе бізнэсу, Балмэр на запрашэньне Біла Гейтса, зь якім вучыўся ва ўнівэрсытэце, пераходзіць у Майкрасофт. Кіраваў распрацоўкаю першых вэрсій апэрацыйных сыстэмаў MS-DOS і Windows, ачольваў розныя аддзяленьні кампаніі. У ліпені 1998 року стаў прэзыдэнтам карпарацыі, а 13 студзеня 2008 замяніў Біла Гейтса на пасадзе генэральнага дырэктара кампаніі «Майкрасофт».
У 1990 ажаніўся з супрацоўніцай «Майкрасофт» Коні Снайдэр, маюць трох дзяцей[5].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads