Стэфан Андэрсэн

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Андэрсэн
Remove ads

Стэфан Майгар Андэрсэн (па-дацку: Stephan Maigaard Andersen; нар. 26 лістапада 1981 году, Капэнгаген, Данія) — былы дацкі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Даніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Андэрсэн пачаў сваю кар’еру ў дацкіх клюбах «Відоўрэ» й «Акадэміск БК». Затым ва ўзросьце 22 гадоў перайшоў у ангельскі «Чарлтан Атлетык», аднак ня здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, Андэрсэн у 2007 годзе вярнуўся ў Данію, дзе стаўся асноўным брамнікам у родным для сябе клюбе «Брэнбю», пры гэтым ён у 2008 годзе быў прызнаны найлепшым брамнікам краіны. У жніўні 2011 году адбыўся пераход Андэрсэна ў францускі «Эвіян»[4].

Улетку 2013 году Стэфан падпісаў двухгадовы кантракт з «Бэтысам». 30 студзеня быў аддадзены ў арэнду ў клюб нідэрляндзкага найвышэйшага дывізіёну «Гоў Эгэд Іглз». 19 траўня 2014 году было абвешчана, што брамнік вернецца ў Данію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клюбам «Капэнгаген», які зьяўляецца клятым супернікам ягонага папярэдняга дацкага клюбу «Брэнбю»[5].

Міжнародная

Пасьля моцных выступаў у клюбе «Акадэміск БК» Андэрсэн быў прыцягнуты да табару нацыянальнай зборнай Даніі, дзе ён дэбютаваў у гульні супраць зборнай Гішпаніі ў сакавіку 2004 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Брэнбю»:

«Капэнгаген»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads