Стэфэн Кары
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўордэл Стывэн «Стэф» Кары II (па-ангельску: Wardell Stephen "Steph" Curry II; нар. 14 сакавіка 1988 году, Акран, Агаё, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» з НБА. Уважаецца найвялікшым кідальнікам мяч у кошык і адным з найвялікшых гульцоў усіх часоў. Кары прыпісваюць рэвалюцыю ў баскетболе, бо лічыцца, што менавіта ён натхніў каманды і гульцоў рабіць больш трохпунктавых кідкоў[7][8][9][10]. Стэф ёсьць чатырохразовым чэмпіёнам НБА, двойчы быў самым каштоўным гульцом НБА, а таксама аднойчы самым каштоўным гульцом фіналу, матчу ўсіх зорак НБА ды найлепшым гульцом году ў НБА.
Remove ads
Кар’ера
Стэф пачынаў кар’еру ў студэнцкім баскетболе, абараняючы колеры клюбу «Дэйвідсан Ўайлдкэтс», дзе ўсталяваў рэкорды за колькасьць набраных пунктаў ня толькі за каманду, але ў Паўднёвай канфэрэнцыі агулам. На драфце НБА 2009 году Кары быў абраны клюбам «Голдэн Стэйт Ўорыярз» пад сёмым нумарам.
Кары згуляў у 80 гульнях, зь іх 77-м былі ў стартавым складзе, цягам сэзону 2009—2010 гадоў, набіраючы ў сярэднім 17,5 пунктаў і робячы 4,5 падбораў, 5,9 перадачаў і 1,90 перахопаў за 36,2 гульнёвых хвілінаў[11]. Другая палова сэзону зрабіла яго прэтэндэнтам на тытул пачаткоўца году[12] але паводле галасаваньня ён быў толькі другім. У фінале сэзону ў матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» 14 красавіка Кары набраў рэкордныя за кар’еру 42 пункты, зрабіў дзевяць падбораў і восем перадач, стаўшы першым пачаткоўцам пасьля Оскара Робэртсана ў лютым 1961 году, які займеў такія лічбы ў кожнай з катэгорыяў у адной спартовай сустрэчы. Кары набіраў 20 і больш пунктаў 35 разоў, у тым ліку зрабіў сем выступаў з паказьнікам у 30 і больш пунктаў. 5 сьнежня 2010 году ў матчы супраць «Аклагомы-Сіці Тандэр» ён усталяваў рэкорд сэзону, паклаўшы на свой рахунак 39 пунктаў, зрабіўшы 14 трапных кідкоў з 20 спробаў.

Гулец прапусьціў 40 гульняў у сэзоне 2011—2012 гадоў праз траўму правай шчыкалаткі і ступні[11], у тым ліку ён быў недасяжны на апошнія 28 гульняў праз вывіх правай шчыкалаткі і наступнай апэрацыі на шчыкалатцы, якая была зробленая 25 красавіка[13]. У 2012 годзе «Голдэн Стэйт» улучыў Кары ў прапанову аб абмене з «Мілўокі Бакс» на Эндру Богута, якую «Бакс» адхілілі праз гісторыі з дрэннымі шчыкалаткамі Кары. Замест яго абмянялі Монта Эліса[14][15][16]. Перад пачаткам наступнага сэзону Кары падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ўорыярз» на 44 мільёны даляраў[17][18]. У той час многія баскетбольныя аналітыкі палічылі гэты крок рызыкоўным для каманды, беручы пад увагу гісторыю траўмаў гульца[19].
У 2014—2015 гадах Кары атрымаў сваю першую ўзнагароду самага каштоўнага гульца лігі і прывёў «Ўорыярз» да іхняга першага чэмпіёнства з 1975 году. У наступным сэзоне ён стаў першым баскетбалістам, які быў абраны самым каштоўным гульцом аднагалосным галасаваньнем і быў лідэрам лігі паводле колькасьці пунктаў, кідаючы больш за 50—40—90. У тым жа годзе «Ўорыярз» пераўзвысілі рэкорд паводле колькасьці перамог у рэгулярным сэзоне ў гісторыі НБА, здабыўшы іх ажно 73. У тым жа сэзоне каманда прабілася ў фінал НБА, але зьведала паразу ад «Кліўлэнд Кавальерз» у сэрыі зь сямі матчаў. Кары дапамог клюб зноў здабыць чэмпіёнства ў 2017 і 2018 гадах. У 2019 году клюб прабіўся ў фінал НБА, але прагуляў «Таронта Рэптарз» у шасьці гульнях сэрыі. Пасьля шэрагу траўмаў і прапушчаных выступаў у плэй-оф у 2020 і 2021 гадах Кары здабыў свой чацьверты чэмпіёнскі тытул у 2022 годзе, калі ў фінале быў выгуляны «Бостан Сэлтыкс». Упершыню Кары быў абраны самым каштоўным гульцом фіналу. У тым жа годзе форвард стаў лідэрам усіх часоў паводле колькасьці трохпунктавых кідкоў у гісторыі НБА, апярэдзіўшы Рэя Алена[20].
30 жніўня 2024 году баскетбаліст склаў новую працоўную ўгоду з «Ўорыярз» на адзін год за 62,6 мільёны даляраў з мажлівасьцю падаўжэньня на сэзон 2026—2027 гадоў, стаўшы першым гульцом НБА, які зарабіў 60 мільёнаў даляраў за адзін сэзон[21]. Ён таксама стаў у адзін шэраг да Леброна Джэймза і Кевіна Д’юранта як гулец, які займеў больш чым на 500 мільёнаў даляраў прыбыткаў за кар’еру[22].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads