Леброн Джэймз
баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лебро́н Рэ́йман Джэймз (па-ангельску: LeBron Raymone James; 30 сьнежня 1984 году, Акран, Агаё) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за каманду «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і нацыянальную зборную ЗША. Чатырохразовы чэмпіён НБА ў складзе «Маямі Гіт», «Кліўлэнд Кавальерз» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2024). 16 студзеня 2013 году стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які здолеў набраць 20 тысяч пунктаў[7].
Remove ads
Кар’ера
Джэймз пачаў займацца баскетболом у сярэдняй школы роднага гораду Акрану ў штаце Агаё. Нацыянальныя СМІ актыўна рэклямавалі яго як будучую супэрзорку НБА за ягоную здольнасьць здабываць пункты, рабіць добрыя перадачы, атлетызм і ашульную здольнасьць да гульні[8].
Джэймз рыхтаваўся да кар’еры прафэсіянала, калі быў абраны клюбам «Кліўлэнд Кавальерз» пад першым нумарам на драфце НБА 2003 году. У сваёй першай гульні рэгулярнага сэзону Джэймз набраў 25 пунктаў у прайграным «Сакрамэнта Кінгс» матчы, усталяваўшы рэкорд НБА паводле колькасьці пунктаў, набраных гульцом пачаткоўцам у сваім дэбютным выступе[9]. У 2004 годзе паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны навічком году НБА[10]. У НБА 2004—2005 гадоў маладзён атрымаў свой першы выклік на матч усіх зорак НБА[11].

20 сакавіка Джэймз набраў 56 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз», усталяваўшы новы рэкорд Кліўлэнду паводле колькасці пунктаў у адной гульні. Неўзабаве ён стаў адным з галоўных гульцоў лігі, прывёўшы «Кавальерз» да іхняга першага фіналу НБА ў 2007 годзе і атрымаўшы ўзнагароду самага каштоўнага гульца НБА ў 2009 і 2010 гадах[12]. У лютым сэзону 2007—2008 гадоў Джэймз у другі раз быў названы самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак пасьля таго, як зарабіў 27 пунктаў, восем падбораў і дзевяць перадач[13]. 21 сакавіка ён абышоў Брэда Догерці і стаў найлепшым бамбардзірам «Кавальерз» у гісторыі клюбу ў гульні супраць «Таронта Рэптарз», зрабіўшы гэта ў больш чым на 100 гульняў менш, чым Догерці[14].
У канцы сэзону 2008—2009 гадоў Джэймз заняў другі радок у галасаваньні за тытул найлепшага абарончага гульца НБА і быў упершыню далучаны да складу зборнай усіх зорак абароны НБА[15]. Джэймз таксама стаў чацьвертым гульцом пасьля зьліцьця НБА і АБА, які быў лідэрам у сваёй камандзе па колькасьці пунктаў, падбораў, перадач, перахопаў і блёк-шотаў за адзін сэзон[16]. Пасьля няўдачы з клюбам у спробе стаць пераможцам лігі, баскетбаліст зышоў з каманды ў 2010 годзе ў якасьці вольнага агента, далучыўшыся да «Маямі Гіт»[17]. Пра гэты пераход было абвешчана ў адмысловым тэлевізійным этэры пад назвай «Пастанова»[18].

Гулец афіцыйна падпісаў 6-гадовы кантракт з «Гіт» на 110 мільёнаў даляраў 10 ліпеня 2010 году. «Кавальерз» у абмен атрымалі два выбары на драфце НБА[19][20]. У складзе першай супэркаманды НБА, створанай гульцамі[21], ён стаў толькі трэцім дзейным самым каштоўным гульцом, які зьмяніў каманду, і першым пасьля Мойзэса Мэлоўна ў 1982 годзе[22]. Джэймз стаў пераможцам НБА, гуляючы за «Гіт», у 2012 і 2013 гадах. У абодва гэтыя сэзоны ён таксама атрымаў узнагароды самага каштоўнага гульца лігі і фіналу. Па чацьвертым сэзоне з «Маямі Гіт» у 2014 годзе Джэймз адмовіўся ад кантракту і зноў узгодніўся з «Кавальерз». У 2016 годзе ён прывёў клюб да перамогі над «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у фінале. Пры гэтым кліўлэндзкі клюб цярпеў паразу ў сэрыі зь лікам 3:1. Прабыўшы ў камадзе яшчэ некалькі гадоў, Джэймз скарыстаўся пунктам у сваім кантракце, каб пакінуць «Кавальерз» і скласьці працоўную дамову з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе ў чарговым раз стаў чэмпіёнам НБА ў 2020 годзе. Паводле вынікаў фінальнай сэрыі баскетбаліст быў у чацьверты раз уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу[23].
18 жніўня 2022 году Джэймз склаў новую працоўную ўгоду з «Лэйкерз» тэрмінам на два гады на прыбытак у 97,1 мільёнаў даляраў[24][25]. Падаўжэньне кантракту зрабіла яго самым высокааплатным спортоўцам у гісторыі НБА з 528,9 мільёнамі даляраў, абышоўшы Кевіна Д’юранта паводле прыбыткам, атрыманым за ўвесь час[26]. 7 лютага 2023 году Джэймз абышоў Карыма Абдул-Джабара і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі лігі.
6 ліпеня 2024 году Джэймз зноў падпісаў кантракт з «Лэйкерз»[27]. За два тыдні да гэтага сын Джэймза Броні быў абраны клюбам пад 55-м нумарам на драфце НБА. У выніку яны сфармавалі першы ў гісторыі НБА дуэт бацькі і сына[28]. 22 кастрычніка ў матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз» Леброн і Броні сталі першым дуэтам бацькі і сына, які зьявіўся разам у матчы НБА[29]. 1 сьнежня ён дасягнуў адзнакі ў 15 тысяч закінутых мячоў з гульні за кар’еру ў пераможным матчы супраць «Юты Джаз», далучыўшыся да Абдул-Джабара як адзінага да таго гульца, які дасягнуў гэтага паказьніку[30]. 19 сьнежня ён абышоў Абдул-Джабара паводле колькасьці згуляных хвілін у рэгулярным сэзоне за кар’еру[31].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads