Аклагома-Сіці Тандэр
баскетбольны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Аклагома-Сіці Тандэр» (па-ангельску: Oklahoma City Thunder) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1967 годзе пад назвай «Сіетл Супэрсонікс». У 2008 году клюб перабазаваўся зь Сіетлу ў Аклагома-Сіці, штат Аклагома. Чэмпіёны НБА 1979 году. Хатнім стадыёнам у Аклагома-Сіці зьяўляецца «Чызьпік Энэрджы-арэна». Клюб таксама валодае камандай «Талса 66», што гуляе ў Лізе разьвіцьця НБА. «Тандэр» — адзіная з камандаў штату Аклагома, якая выступае ў адной з чатырох галоўных спартовых лігаў ЗША — НБА, НХЛ, НФЛ і ГЛБ.
Remove ads
Статыстыка
За сваю гісторыю (як «Сіетл Супэрсонікс» і «Аклагома-Сіці Тандэр») клюб 1 раз заваёўваў чэмпіёнскі тытул у 1979 годзе. «Тандэр» 3 разы былі чэмпіёнамі канфэрэнцыі і 8 разоў чэмпіёнамі дывізіёну. У плэй-оф каманда выходзіла 24 разы. Найвышэйшым посьпехам каманды пасьля пераезду ў Аклагома-Сіці зьяўляецца перамога ў фінале Заходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2011—2012.
Чэмпіёны лігі | Чэмпіёны канфэрэнцыі | Чэмпіёны дывізіёну | Выхад у плэй-оф |
Remove ads
Гульцы
Ляўрэаты баскетбольнай «Залы славы»
- Патрык Юінг — цэнтравы, вядомы зь «Нью-Ёрк Нікс». Трапіў дзякуючы абмену ў «Сонікс» падчас сэзону 2001 году. Упісаны ў залю славы ў 2008 годзе.
- Дэніс Джонсан — пад кіраўніцтвам Лэні Ўікенза Джонсан двойчы выводзіў «Сонікс» да фіналу НБА. У 1978 яго клюб саступіў у 7 гульнях, а ў 1979 — выйграў чэмпіёнскі кубак. Запісаны ў «Залю славы» ў 2010 годзе.
- Кэй Сі Джонс — пасьля таго, як быў ўпісаны ў «Залю славы» ў 1989 годзе, Джонс трэніраваў «Сонікс» і двойчы выводзіў клюб у плэй-оф.
- Біл Расэл — 11-разовы чэмпіён у складзе «Бостан Сэлтыкс». Расэл трэніраваў «Супэрсонікс» і прывёў каманду да плэй-оф — упершыню з 1973 году. Запісаны ў «Залю славы» ў 1975 годзе.
- Лэні Ўілкенз — гуляў у клюбе аткакуючым абаронцам на працягу 4 гадоў, а пасьля 3 гады быў гуляючым трэнэрам. Як трэнэр валодаў двума рэкордамі НБА — самая вялікая колькасьць перамог — 1332 — і паразаў — 1156, але пазьней яго абышоў Дон Нэльсан з 1335 перамогамі. Запісаны ў «Залю славы» двойчы: у 1989 годзе як гулец і ў 1998 годзе як трэнэр.
Замацаваныя нумары
«Сіетл Супэрсонікс» замацаваў 6 нумароў за гульцамі, а таксама ганаровы мікрафон за Бобам Блэкбэрнам, які камэнтаваў большасьць гульняў з 1967 да 1992 году[1].
- 1 Гас Ўільямз, абаронца, 1977—1984
- 10 Нэйт Макмілан, абаронца, 1986—1998; галоўны трэнэр, 2000—2005
- 19 Лэні Ўілкенз, абаронца, 1968—1972; галоўны трэнэр, 1969—1972 і 1977—1985
- 24 Спэнсэр Гайўуд, форвард, 1971—1975
- 32 Фрэд Браўн, абаронца, 1971—1984
- 43 Дэк Сыкма, цэнтравы, 1977—1986
Цяперашні склад
- Па стане на 6 сакавіка 2013 году.
Remove ads
Крынціы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads