Суд Партызанскага раёну (Менск)

суд у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Суд Партызанскага раёну Менску[1] дзяржаўны ўрад, які разглядае карныя справы й грамадзянскія справы і выносіць па іх абавязковыя пастановы.

Хуткія факты Даведка, Папярэднік ...

Суд знаходзіцца: 220045 Беларусь, м. Менск, вул. Сямашкі, д. 33.

Суд мае наступныя пасады:

  • старшыня суда,
  • намесьнік старшыні суда па грамадзянскіх справах
  • намесьнік старшыні суда па карных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • судзьдзя.

Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.

Remove ads

Назва

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Суд Партызанскага раёну м. Менск
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Суд Партызанскага раёна г. Мінск

Паўнамоцтвы

У адпаведнасьці з правам Беларусі раённы суд можа спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях:
    • ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
    • па новых абставінах;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку;
  • вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Разгляд спраў

Раённы суд можа разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду.

Паводле стану на 26 красавіка 2022 году ўправа суду:

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
старшыня суда
Хома Міхаіл Іванавіч
судзьдзя,
Намесьнік
Ліпневіч Мікалай Мікалаевіч
Remove ads

Аддзел прымусовага выкананьня

Суд мае службу па выкананьні сваіх пастановаў па грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пастановы па карных справах спраўляюцца міліцыяю.

Аддзел прымусовага выкананьня спаганяе:

  • навязкі
  • спраўляе пастановы суду ў выглядзе дзеяньняў (вяртае рэч уласьніку і г.д.).

Аддзел прымусовага выкананьня займаецца зьбіраньнем даніны пад назваю алімэнты. Іх спаганяюць без разбору магчымасьці выплаты даніны, без уліку платаздольнасьці. Яшчэ, аддзел прымусовага выкананьня напрыклад спаганяе навязкі за безьбілетны праезд у транспарце, за парушэньне правілаў дарожнага руху, за знаходжаньне ў мэдвыцьвярэзьніку, за запазычаньне ў банку і г.д.

Карныя справы

Суд разглядае карныя справы аб злачынствах, за ўчыненьне якіх не пагражае сьмяротнае кары. Іх разглядае абласны суд. Большасьць пакараных мужчыны. Жанчына рэдка караецца судом. Суды не караюць блуд. Гэта прывяло да распаду сям'і, а жанчыны могуць безпакарана быць блудніцамі.

Грамадзянскія справы

Суд прымае пастановы па грамадзяскіх справах. Большасьць зь іх mdash; справы аб разводзе. Галоўная задачы суду развал сям'і і прыгнёт мужчын. Суд мужчын пераводзіць у стан падобны да рабства, бо абавязвае плаціць алімэнты. Суд набліжае мужчын да стану прыгонных, якія плацілі аброк. Мужчына пасьля разводу ня можа наглядаць за расходамі сваіх грошай, а жанчыны могуць іх расходваць без справаздачы. Гэта дае магчымасьць жанчынам траціць грошы на свае асабістыя забавы, п'янства і г.д.

Жанчыны рэдка абавязваюцца плаціць алімэнты. Як правіла гэта жанчыны, якія стаяць на ўліку ў псіхіятраў, або алькаголікі.

Суд разглядае споры:

  • работнікаў са сваімі наймальнікамі,
  • банкаў за нявыплату пазыкаў,
  • і інш.

Суд можа разглядаць усе грамадзянскія справы за выключэньнем зьвязаных з прадпрымальніцкаю дзейнасьцю, бо іх разглядаюць эканамічныя суды.

Сьпіс законаў

Суд дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Remove ads

Пошліна

Дзяржаўную пошліну плацяць на рахунак: Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па м. Менск.

Глядзі таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads