Сукарна

інданэзійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сукарна
Remove ads

Сукарна (6 чэрвеня 1901, Сурабая, Інданэзія — 21 чэрвеня 1970, Джакарта) — інданэзійскі дзяржаўны дзяяч, прамоўца, рэвалюцыянэр і нацыяналіст, які стаў першым прэзыдэнтам Інданэзіі, займаючы гэтую пасаду з 1945 па 1967 гады.

Хуткія факты прэзыдэнт Інданэзіі[d], Наступнік ...

Сукарна быў лідэрам барацьбы за незалежнасьць ад нідэрляндзкіх каляніялістаў. Вызначыўся як вядучы дзяяч нацыяналістычнага руху краіны ў каляніяльны час і правёў больш за дзесяць гадоў за кратамі ў нідэрляндзкім зьняволеньні, пакуль ня быў вызвалены японскім войскам за часам Другой сусьветнай вайны. Сукарна і ягоныя паплечнікі-нацыяналісты супрацоўнічалі зь японцамі, што мусіла дадаць падтрымкі з боку насельніцтва да Японіі ў абмен на дапамогу ў распаўсюду нацыяналістычных ідэяў.

Па капітуляцыі Японіі 17 жніўня 1945 году Сукарна разам з Махамадам Хатам абвесьцілі аб незалежнасьці Інданэзіі, і Сукарна быў прызначаны прэзыдэнтам. Ён ачольваў інданэзійскі супраціў, калі Нідэрлянды спробавалі аднавіць каляніяльнае панаваньне дыпляматычнымі і вайсковымі сродкамі, што прывяло да прызнаньня незалежнасьці Інданэзіі ў 1949 годзе. У знак ягоных заслугаў атрымаў тытул «Айцец прамовы»[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads