Сумчатыя
інфракляс сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сумчатыя, торбачнікі[1] (Marsupialia) — інфракляса сысуноў, члены якога распаўсюджаныя ў Аўстралазіі[прыбраць шаблён], Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках.
Remove ads
Распаўсюджанасьць і паводзіны
Сумчатыя распаўсюджаныя ў Аўстралазіі[прыбраць шаблён], Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках; прадстаўнікі Peradectidae распаўсюдзіліся таксама ў Эўропе і Азіі ў кайназоі. Сумчатыя каланізавалі розныя асяроддзя пражываньня: лясы, лугі, горны рэльеф і пустыні. Многія віды жывуць на дрэвах. Толькі Chironectes minimus і, у меншай ступені, Lutreolina crassicaudata вядуць паўводны лад жыцьця. Сумчатыя могуць быць дзённыя і начныя, адзінкавыя і групавыя, аднак, іх сацыяльныя паводзіны даволі слаба развіты. Дыета таксама значна вар'іруецца — ёсць ярка выяўленыя траваедныя, таксама ўсяедныя і можна сустрэць мясаедных.
Remove ads
Вонкавы выгляд
Адметнай характарыстыкай, агульнай для большасьці відаў сумчатых, ёсьць тое, што маці носяць у мяшочку маладняк. Да добра вядомых сумчатых адносяць кенгуру, валабі, каалы, апасумы, вомбаты, тасманійскіх д'яблаў і вымерлы тылацын. Самы буйны жывы сумчаты, чырвоны кенгуру, вырастае да 1,8 метра ў вышыню і да 90 кілаграмаў у вазе, але вымерлы Diprotodon optatum быў да 3 м у даўжыню і да 2790 кілаграмаў у вазе. Самы маленькі від — гэта Pilbara ningaui, даўжыня якога складае ад 4,6 да 5,7 см, а вага — усяго ад 2 да 9 г.
Remove ads
Клясыфікацыя
Сумчатыя (Marsupialia) падзяляюцца на наступныя атрады:
- Didelphimorphia
- Paucituberculata
- Dasyuromorphia
- Diprotodontia
- Microbiotheria
- Notoryctemorphia
- Peramelemorphia
- † Yalkaparidon
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads