Супэрліга чэмпіянату Грэцыі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Супэрліга 2019—2020 гадоў — 84-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грэцыі, які пачаўся 24 жніўня 2019 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Турнір узнавіўся 6 чэрвеня 2020 году, спаборніцтва завяршылася 19 ліпеня 2020 году.

Чэмпіёнам стаў «Алімпіякос», які тым самым здабыў свой 45-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У параўнаньні з папярэднім сэзонам лік удзельнікаў паменшылі з 16 да 14. Сярод удзельнікаў 13 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Воляс» прасунуўся з Футбольнай лігі, замяніўшы ПАС, «Левадыякос» і «Апалён Сьмірніс».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Супэрліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы; 5) Прапушчаныя мячы; 6) Дадатковыя матчы. (Заўвага: толькі крытэр 6 ужываецца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. Пункты ў гульнях паміж сабою: ОФІ — 4, «Арыс» — 1
  2. Пункты ў гульнях паміж сабою: АЭЛ — 4, «Астэрас» — 1
  3. Пры раўнавазе ў асабістых сустрэчах «Лямія» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Воляс» паводле лепшай агульнай розьніцы мячоў.
  4. З «Ксанці» зьнялі 12 пунктаў з-за сумеснага валоданьня з ПАОКам.
  5. З «Паніёніясу» зьнялі 6 пунктаў з-за непраходжаньня ліцэнзаваньня.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, АЕК ...
Крыніца: Супэрліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Чэмпіёнская група

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Супэрліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя галы; 5) Прапушчаныя галы; 6) Дадатковыя матчы; 7) Жарабя. (Заўвага: толькі крытэр 6 ужываецца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. Фінансавы кантроль УЭФА адхіліў «Панатынаікос» ад эўракубкаў на першы сэзон паміж 2018 і 2021 гадамі, на які ён кваліфікуецца. Паколькі «Панатынаікос» не кваліфікаваўся ў эўракубкі на сэзоны 2018—2019 гадоў і 2019—2020 гадоў, адхіленьне набыла моц на сэзон 2020—2021 гадоў.

Група на паніжэньне

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Супэрліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя галы; 5) Прапушчаныя галы; 6) Дадатковыя матчы; 7) Жарабя. (Заўвага: толькі крытэр 6 ужываецца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. З «Ксанці» зьнялі 12 пунктаў з-за сумеснага валоданьня з ПАОКам.
  2. З «Паніёніясу» зьнялі 6 пунктаў з-за непраходжаньня ліцэнзаваньня.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Аст ...
Крыніца: Супэрліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Ксанці», які заняў 13-е месца ў Супэрлізе, і «Апалёнам Сьмірнісам», які заняў другое месца ў Супэрлізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Апалён Сьмірніс» і павысіўся ў Супэрлігу, а «Ксанці» адправіўся ў Супэрлігу 2.

Больш інфармацыі Ксанці, 0:1 ...
Больш інфармацыі Апалён Сьмірніс, 3:1 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads