Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе 2019—2020 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Супэрліга 2019—2020 гадоў — 123-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Швайцарыі, які пачаўся 19 ліпеня 2019 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 28 лютага 2020 году матчы бліжэйшых тураў перанесьлі, а 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Матчы ўзнавіліся 19 чэрвеня 2020 году, спаборніцтва завяршылася 3 жніўня 2020 году.

Чэмпіёнам трэці раз запар стаў «Янг Бойз», які тым самым здабыў свой 14-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Remove ads

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку і пераможца пераходных матчаў «Нэўшатэль Ксамакс»), а «Сэрвэт» прасунуўся з Чэлендж-лігі, замяніўшы «Грасгопэр».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Швайцарская футбольная ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы; 6) Жарабя.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Баз ...
Крыніца: Швайцарская футбольная ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Тунам», які заняў дзявятае месца ў Супэрлізе, і «Вадуцам», які заняў другое месца ў Чэлендж-лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Вадуц» і павысіўся ў Супэрлігу, а «Тун» адправіўся ў Чэлендж-лігу.

Першы матч

Больш інфармацыі Вадуц, 2:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Тун, 4:3 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads