Сураскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сураскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Суражы. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку Суражкі і Касплі. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Стылізаваная выява замка зьмяшчаецца не гербе Суражу.
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Сураскі замак | |
![]() Замчышча з боку Дзьвіны, 1893 г. | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сураж |
Каардынаты | 55°24′31″ пн. ш. 30°43′18″ у. д. |
Заснавальнік | Жыгімонт Аўгуст |
Дата заснаваньня | 1563 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сураскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Сураскі замак | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Драўляны замак у Суражы збудавалі ў 1563 годзе на загад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Будаваньнем замка кіраваў ваявода віцебскі Стэфан Збараскі.
У 1616 і 1654 гадох замак захоплівалі маскоўскія войскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Сураж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак перастаў існаваць.
Remove ads
Архітэктура
Драўляны замак атачаўся земляным валам, відаць, толькі з усходу і поўначы, а з боку Касплі абараняўся крутым берагавым абрывам і шырокай ракой. Меў таксама драўляныя фартыфікацыі — гародні.
На рысунку («Чертеж», 1701 год), зробленым І. Цызыровым, стольнікам маскоўскага гаспадара Пятра I, фіксуюцца абарончыя сьцены замка бязь вежаў і два масты цераз роў. Па 1765 годзе замак меў вал шырынёй каля 11,5 мэтраў і паркан-астракол. Цераз абарончы роў да драўлянай замкавай брамы вёў мост[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads