Сусьветны кніжны кірмаш у Нью-Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусьветны кніжны кірмаш у Нью-Дэлі — найстарэйшы кніжны кірмаш Індыі, які штогод праводзіцца ў Нью-Дэлі з 1972 году. Нацыянальным кніжным фондам Індыі. Першы кірмаш, які прайшоў з 18 сакавіка па 4 красавіка з удзелам 200 выдаўцоў, адкрыў 4-ы прэзыдэнт Індыі Варахагіры Гіры (1969—1974). У 2006 г. Індыя стала 3-м у сьвеце рынкам ангельскамоўных кніг. У выніку кірмаш наведалі 1294 выдаўцы, якія занялі стэндамі 3,8 га плошчы. Выставу наведалі больш за 1 млн чалавек, у тым ліку госьці з 16 краінаў.
Remove ads
Беларусь
25 лютага — 4 сакавіка 2012 г. выдавецтвы Беларусі ўпершыню паўдзельнічалі ў 20-м Сусьветным кніжным кірмашы. Выстава прайшла з удзелам 1297 прадстаўнікоў выдавецтваў з 27 краінаў. Чатыры дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі — «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Літаратура і мастацтва» і «Мастацкая літаратура» разам з прыватным выдавецтвам «Харвест» прадставілі на кірмашы перакладныя дзіцячыя выданьні і кнігі аб гісторыі і падарожжах па Беларусі на ангельскай мове. Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» паказала 25 ангельскамоўных кніг, выдадзеных за тры апошнія гады. Раней попытам карысталіся перакладныя дзіцячыя кнігі на ангельскай мове, выпушчаныя беларускім выдавецтвам «Юнацтва» (1981—2002)[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads