Нью-Дэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Дэлі
Remove ads

Нью-Дэ́лі, Новае Дэлі (гіндзі: नई दिल्ली; пэнджабі: ਨਵੀਂ ਦਿੱਲੀ, па-ангельску: New Delhi) — афіцыйная сталіца Індыі, зьяўляецца раёнам гораду Дэлі. Мае статус нацыянальнай сталічнай тэрыторыі (national capital territory). Нягледзячы на тое, што афіцыйна Нью-Дэлі зьяўляецца асобным горадам, на практыцы, ён мае агульную інфраструктуру з Дэлі і зьяўляецца адным зь яго прыгарадаў. Насельніцтва налічвае каля 320 тыс. чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У старажытнасьці старая частка гораду была вядомая пад назвай Індрапрашта. У І тысячагодзьдзі н. э. горад быў сталіцай невялікай дзяржавы. У ХІІ стагодзьдзі Дэлі быў заваяваны мусульманамі і з 1206 году стаў сталіцай Дэлійскага султанату. З ХІV стагодзьдзя Дэлі быў заваяваны тымурыдамі. У 1526—1739 гадах горад быў сталіцай Вялікіх Маголаў. З 1803 году Дэлі перайшоў пад уладу брытанцаў. У 1912 годзе брытанцы перанесьлі сталіцу Індыі з Калькуты ў Нью-Дэлі, а з 1947 году стаў сталіцай незалежнай Індыі.

Remove ads

Клімат

Нью-Дэлі разьмяшчаецца ў паўночнай частцы Індыі ў Інда-Ганскай раўніне. Горад знаходзіцца ў сэйсьмічна актыўнай зоне.

Клімат гораду рэзка кантынэнтальны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад 40 °C летам да 4 °C зімой. Лета цягнецца большую частку году, з красавіка да кастрычніка з сэзонам мусонаў ў ліпені-жніўні. Зіма пачынаецца ў лістападзе і самая халодная яе частка прыходзіцца на студзень. Сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае прыкладна 700 мм, большасьць якіх выпадае ў пэрыяд мусонаў (ліпень-жнівень).

Remove ads

Дэмаграфія

Насельніцтва Нью-Дэлі складае каля 320 тыс. чалавек, агульная колькасьць насельніцтва Дэлі складае каля 14,1 млн чалавек, што робіць гэты горад другім, пасьля Мумбаі, па колькасьці насельніцтва горадам Індыі.

82% насельніцтва Дэлі зьяўляюцца індуістамі, 11,7% — мусульмане, 4% — сітхі, 1,1% — джайністы, 0,9% — хрысьціяне.

Асноўнай мовай зьяўляецца гіндзі, але часта ўжываецца ангельская мова, пэнджабі і урду.

Эканоміка

У цэнтры Нью-Дэлі знаходзіцца Раджыў-Чоўк (адзін з найбуйнейшых камэрцыйных і фінансавых цэнтраў Індыі). Увогуле Дэлі зьяўляецца асноўным камэрцыйным цэнтрам Паўднёвай Азіі (унутраны прадукт гораду складае каля 830,85 млрд рупіяў).

Асноўнымі працадаўцамі ў Нью-Дэлі зьяўляецца ўрад і розныя ўрадавыя ўстановы. Але таксама тут знаходзяцца прадстаўніцтвы буйных транснацыянальнык карпарацыяў, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў, тэлекамунікацыяў, банкаўскай справы, турызму.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads