Сухопаль (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гмі́на Сухо́паль (па-польску: Gmina Suchopol) — вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзіба гміны — вёска Сухопаль[1].
З 12 сьнежня 1920 належала да навастворанага Белавескага павету пад Часовым кіраўніцтвам прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі[2]. 19 лютага 1921 року павет увайшоў у склад Беластоцкага ваяводзтва. Па скасаваньні Белавескага павету 1 жніўня 1922 року гміна Сухопаль ўлучаная ў склад Бельскага павету[3].
З 26 ліпеня 1926 — у складзе Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. 18 красавіка 1928 року частка тэрыторыі гміны перададзеная ў склад гміны Шарашоў[5]. 1 красавіка 1932 у склад гміны ўлучаная частка скасаванае гміны Котра, а частка гміны Сухопаль наўзамен перададзеная ў склад гміны Шарашоў[6].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads