Сухопаль
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сухо́паль[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Сухопальскага сельсавету.
Знаходзіцца за 31 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 120 км ад Берасьця, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2010 год — 393 жыхары.
Remove ads
Мінуўшчына
Вядомая з 1641 году ў складзе Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ.
У 1680 року тут збудаваная праваслаўная царква і створаная парафія. У 1757 року яна налічвала 733 вернікі, у 1769 — 251 сям’ю (з улікам прыхаджанаў з вакольных вёсак). Вядома, што ад стварэньня парафіі царкву наведвалі жыхары Белавежы. Каля 1782 року Сухопальская царква згарэла, аднак белавежцы карысталіся паслугамі ўзьведзенай на яе месцы капліцы да 1800—1801 рокаў, калі ўрэшце было скончанае будаўніцтва царквы ў Белавежы[3]. У 1759 року ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор.
1795 — у складзе Расейскай імпэрыі. Сьпярша падараваная Пятру Румянцаву-Задунайскаму, на пачатку XIX стагодзьдзя належала Энгельгарту. У другой палове XIX стагодзьдзя вёска, асада і маёнтак Сьпінкаў[4] у аднайменнай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. У 1886 року ў вёсцы 227 жыхароў, 20 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, школа, кузьня, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 267 жыхароў, 50 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, народная вучэльня, карчма.
Ад 1921 — у складзе Польшчы, цэнтар гміны Белавескага, Бельскага паветаў Беластоцкага ваяводзтва, урэшце Пружанскага павету Палескага ваяводзтва (ад 1926).
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 цэнтар сельсавету ў Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року 494 жыхары; у 2003 — 417 жыхароў, 163 двары.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У 2008 року на базе ВА «Сухопаль» утвораны аграгарадок «Сухопаль», які ўлучае 8 населеных пунктаў[8].
Дзейнічаюць шпіталь, сярэдняя школа і дзіцячы садок на ейнай базе, бібліятэка, клюб, аддзяленьне сувязі, крама.
Рамонтна-мэханічная майстэрня, вэтпункт.
Турыстычная інфармацыя
- Крыжаўзьвіжанская царква (1903)
- Братэрская магіла (1944)
Транспарт
Праз Сухопаль праходзяць аўтамабільныя дарогі Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы, Н522 Доўгае — Сухопаль — Боркі і Н544 Чапялі — Мурава — Сухопаль[9].
Асобы
- Антаніна Прытульчык — Герой Сацыялістычнай Працы[10]
Аднайменная вёска
У Архангельскім раёне Башкартастану (Расея) існуе аднайменная вёска(ru), заснаваная беларусамі меркавана ў пачатку XX стагодзьдзя[11].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads