Белавескі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белаве́скі паве́т — павет Беластоцкага Польскай Рэспублікі. Сядзіба — вёска Белавежа.

Remove ads
Мінуўшчына
Створаны з часткі былога Пружанскага павету (гміны Масева, Белавежа і Сухопаль) ды Берасьцейскага павету (гміны Палоўцы, Вярховічы, Дзьмітравічы, Дварцы) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 12 сьнежня 1920 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва, прычым гміны былога Берасьцейскага павету адыйшлі да новаўтворанага павету Берасьце-над-Бугам. Па рашэньні ўраду 11 ліпеня 1922 году (дзейнага з 1 жніўня 1922 году) павет быў ліквідаваны і ўключаны ў Бельскі павет[2].
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Камянецкага раёну і Пружанскага раёну Беларусі ды Гайнаўскага павету Польшчы.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гміны
Мястэчкі
Насельніцтва
Паводле вынікаў перапісу 1931 року насельніцтва павету складала 108 600 чалавек, шчыльнасьць — 41 чал. на км². Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала 8921 (49,9%) беларус, 7955 (44,5%) палякаў, 841 (4,7%) габрэй, 117 (0,7%) расейцаў, 36 (0,2%) украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны), 5 немцаў, 2 эстонцы, 1 армянін ды 1 славак. 78,6% (14058) жыхароў павету былі праваслаўнымі, 13,2% (2363) каталікамі, 7,5% (1349) юдаістамі, 0,6% (106) пратэстантамі і 2 жыхары мусульманамі[3].
Глядзіце таксама
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Беластоцкае ваяводзтва
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads