Сыльвэрыюс (папа рымскі)
Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сыльвэрыюс (па-лацінску: Silverius PP.; памёр 2 сьнежня 537 году, Пальмароля) — папа рымскі з 8 чэрвеня 536 году па 537 год.
Пасьля сьмерці Агапіта I Юстыніян паслаў да Рыму свайго кандыдата на папскі сталец, асабістага сябра і сакратара Агапіта. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Бізантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Бізантыі ня быў даспадобы каралю Тэадату, таму яшчэ да прыезду Вігіліюса кароль Тэадат паставіў папам Сыльвэрыюса. Кананічныя правілы пры гэтым прызначэньні былі парушаны. Паводле «Папскай кнігі» у ход былі пушчаны пагрозы, подкупы, суровыя пакараньні непаслухмяных.
Калі бізантыйскае войска падступіла да Рыму, кароль Тэадат зьбег, настрою да супраціву бізайнтыйцам у горадзе не было. Сыльвэрыюс уступіў у патаемныя перамовы зь бізантыйскім генэралам Бэлізарыюсам і адкрыў яму рымскія брамы. Пасьля новай аблогі Рыму, гэтым разам остгоцкім каралём Вітыгесам, у горадзе пачаўся голад. Агенты Вігіліюса вінавацілі ва ўсім Сыльвэрыюса, гэтаксама і насельніцтва гораду не давярала папе. Пад уплывам абуранага народу Сыльвэрыюса скінулі з папскага стальцу і выслалі ў Патару.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads