Агапіт I (папа рымскі)
Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ага́піт I (па-лацінску: Agapetus PP. I; Рым — 22 красавіка 536, Канстантынопаль, Усходняя Рымская імпэрыя) — папа рымскі з 13 траўня 535 па сваю сьмерць.
Remove ads
Біяграфія
Агапіт нарадзіўся ў Рыме, аднак дакладная дата нараджэньня ёсьць невядомай. Быў сынам Гардыяна, рымскага сьвятара, забітага падчас хваляваньняў пры папу Сымаху[2]. Як мяркуецца, належыў да прыхільнікаў Сымаха. Агапіт быў пасьвечаны ў дыяканы, магчыма, яшчэ ў 502 годзе падчас ляўрэнцыюскай схізмы[3]. На пасад пантыфіка быў узьведзены ў 535 годзе. Ягоным першым афіцыйным дзеяньнем у новай ролі было спальваньне ў прысутнасьці духавенства анафэмы, якую Баніфацыюс II вынес супраць памерлага суперніка Дыяскора паводле ілжывых абвінавачваньняў ў сыманіі.
Тым часам бізантыйскі вайскавод Бэлізарыюс рыхтаваўся да ўварваньня ў Італію. Кароль остготаў Тэадагад прасіў Агапіта накіравацца ў Канстантынопаль і выкарыстаць свой асабісты ўплыў, каб супакоіць імпэратара Юстыніяна I[4]. Ягонае амбасадарства мела вынікі і бізантыйцы адмовіліся ад плянаў на ўварваньне, з большага паколькі падрыхтоўка патрабавала занадта шмат выдаткаў. Застаўшыся ў Канстантынопалі Агапіт вярнуўся толькі да рэлігійных справаў. Неўзабаве захварэў і памёр 22 красавіка 536 году ўсяго пасьля 10 месяцаў пантыфікату.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads