Сымбаль калёну
сымбаль валюты From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымбаль калёну, таксама знак калёну (₡) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Коста-Рыкі й Сальвадору — калёну.
Remove ads
Напісаньне
Сымбаль ₡ уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «C», перакрэсьленую адной або дзьвюма паралельнымі або дыяганальнымі лініямі, колькасьць і разьмяшчэньне якіх залежыць выключна ад шрыфта, выкарыстанага для вываду сымбаля[1]. Утвораны ад першай літары ў назьве грашовай адзінкі калён на гішпанскай мове (гішп. Colón).
Выкарыстаньне
Сымбаль ₡ выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня грашовых адзінак, якія носяць назву «калён»: кастарыканскага й сальвадорскага[2]. У сувязі з тым, што пры вывадзе ў некаторых шрыфтах ён становіцца падобным на знакі цэнта (¢) і сэдзі (₵), апошнія два таксама могуць выкарыстоўвацца для прадстаўленьня калёна. Гэтак жа часам сымбаль калёна могуць замяняць загалоўная і маленькая літары «Ȼ / ȼ».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads