Сымон Белы
беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымон Міхайлавіч Белы (26 ліпеня 1929, Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці — 18 кастрычніка 2005) — беларускі пісьменьнік. Заслужаны настаўнік БССР (1968).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886–1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны зь Міцкевічаў, роднай сястры Якуба Коласа. Меў братоў Міхася і Лявона. Скончыў сярэднюю школу ім. Я. Коласа (1952), Інстытут замежных моваў (1956). Па рэкамэндацыі Якуба Коласа паехаў працаваць у г.п. Радашкавічы настаўнікам ангельскай мовы. Пражыў у Радашкавічах амаль 50 гадоў, зь іх 38 гадоў працаваў у школе. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага зьезду настаўнікаў. З 1982 г. няштатны карэспандэнт газэты «Мінская праўда». З 2000 г. — карэспандэнт навукова-практычнага часопісу «Изобретатель». Быў карэспандэнтам «Народнай газеты», на месцы жыхарства арганізаваў карэспандэнцкі пункт, які спыніў існаваньне пасьля сьмерці заснавальніка. З 1996 г. — чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына».
Пахаваны ў гарадзкім пасёлку Радашкавічы побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.
Remove ads
Творчасьць
На пачатку 1970-х гг. пачаў пісаць нарысы, артыкулы, замалёўкі аб працаўніках сельскай гаспадаркі, вытворчай працы, вэтэранах Вялікай Айчыннай вайны. Друкаваўся газэтах і часопісах: «Полымя», «Маладосць», «Вожык» і інш.
Аўтар кніг «На бацькоўскай зямлі» (1993), «Нам засталася спадчына» (1999), «Родныя карані» (2001). Таксама напісаў кнігу «Коласаў радавод», амаль падрыхтаваў яе да выданьня, але не пасьпеў выдаць яе пры жыцьці, у кнізе шмат унікальных зьвестак.
Remove ads
Узнагароды
За дасягнутыя ў пэдагогіцы посьпехі шмат разоў узнагароджваўся ганаровымі граматамі, у т.л. граматамі ВС БССР. Указам Прэзыдыюма ВС БССР ад 22 сакавіка 1968 г. яму было прысвоена званьне Заслужанага настаўніка БССР.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads