Сындром Турэта
нэўралягічны стан From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сындро́м Турэ́та або Турэтаў сындром — распаўсюджаны разлад нэўрапсыхічнага разьвіцьця, які зьяўляецца ў дзяцінстве ці юнацтве. Характарызуецца шматлікімі (маторнымі) торганьнямі і прынамсі адным вакальным (галасавым) цікам. Торганьнямі могуць быць мірганьні, кашаль, рыканьне ў глотцы, хрыпеньне, торганьні твару, якім звычайна папярэднічаюць мімавольныя імпульсы ці адчуваньні ў пэўных цягліцах. Торганьні могуць быць часова стрыманыя, а падчас прыступу мяняюць месца, сілу і частасьць. Часта цікі праходзяць незаўважна для назіральнікаў, хоць сындром Турэта адносіцца да найбольш складаных прыкладаў спэктру цікавых разладаў. Лічыцца, што ён узьнікае пры спалучэньні генэтычных і прыродных фактараў; але дакладныя прычыны так і ня выяўленыя.
Паводле ацэнак, сындром Турэта маюць прыкладна 1% дзяцей школьнага і падлеткавага веку. Яго часта зьвязваюць з капраляліяй(d) (прамаўленьнем нецэнзурных ці непрыстойных словаў), аднак гэтае спалучэньне сустракаецца рэдка. Для дыягностыкі сындрому Турэта пэўных тэстаў няма; вызначыць ягоную прысутнасьць складана, бо большасьць выпадкаў працякаюць лёгка, а ў большасьці дзяцей сіла цікаў зьмяншаецца з узростам. Сындром не ўплывае на розум ці працягласьць жыцьця чалавека.
Лекаў ці якога-кольвек надзейнага лекаваньня ад сындрому Турэта не існуе. У большасьці выпадкаў лекі непатрэбныя; у першую чаргу выкарыстоўваецца паводзінная тэрапія.
Разлад названы паводле імені францускага нэўроляга Жоржа Жыля дэ ля Турэта, які ў 1885 року апублікаваў дасьледаваньне дзевяці пацыентаў з «канвульсыўным ці́кавым разладам».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads