Сырыйскі фунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сыры́йскі фунт (па-арабску: مصرف سورية المركزي) — афіцыйная валюта Сырыі, эмітэнтам зьяўляецца Цэнтральны банк Сырыі. Ёсьць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 25 фунтаў і банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200, 500, 1000 фунтаў. Сырыйскі фунт дзеліцца на 100 піястраў, але яны не выкарыстоўваюцца.
Remove ads
Гісторыя
Да Першай Сусьветнай вайны Сырыя ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі, і грашовай адзінкай на яе тэрыторыі зьяўлялася турэцкая ліра. Пасьля распаду Асманскай імпэрыі і перадачы Сырыі пад мандат Францыі і Вялікабрытаніі, на яе тэрыторыі меў хаджэньне эгіпэцкі фунт. Пасьля перадачы Сырыі і Лібану пад аддзельны мандат, Францыя пажадала выцесьніць эгіпэцкую валюту і дала права Банку Сырыі (француская філія Асманскага Банку), выпускаць валюту для тэрыторый уваходзячых у новы мандат.
Фунт быў уведзены ў 1919 годзе і пачаткова меў курс 1 фунт = 20 францускім франкам.
Пасьля зьмены палітычнага статусу Лівана, Банк Сырыі, зьмяніў назву на Банк Сырыі і Лівану. Ён выпускаў сырыйска-ліванскую валюту на працягу 15 гадоў, пачынаючы з 1924 году. Пасьля гэтага банк падзяліў агульную для Сырыі і Лівана валюту на дзьве аддзельныя.
Да 1958 году на банкнотах быў і арабскі і францускі тэкст, потым на адваротным баку пачаў друкавацца ангельскі тэкст.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads