Турэцкая ліра
валюта Турэччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турэцкая ліра (па-турэцку: Türk Lirası) — грашовая адзінка Турэччыны і дэ-факта незалежнай Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпру.
Ліра падзяляецца на 100 курушаў (па-турэцку: kuruş). Сымбаль — TL, ISO 4217 код — TRY.
Remove ads
Гісторыя
Уведзена ў 1844 годзе. У 2007 годзе праведзена дэнамінацыя (г. зв. новая турэцкая ліра, па-турэцку: Yeni Türk Lirası — 6 знакаў, з 1 студзеня 2009 слова «новая» адкінутае).
Манэты
Новыя манэты выпушчаныя наміналам 1, 5, 10, 25, 50 курушаў і 1 ліра. У адрозьненьне ад папярэдняй сэрыі на адваротным баку ўсіх манэт намаляваныя аднатыпныя партрэты Ататурка і назва дзяржавы. На авэрсе — намінал, нацыянальны арнамэнт і год чаканкі.
Remove ads
Банкноты
Асаблівасьць партрэту Ататурка на банкнотах складаецца ў тым, што адзін і той жа партрэт паступова разгортваецца са становішча ў профіль (самы дробны намінал) у анфас (самы буйны намінал).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads