Сысальскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́сальскі раён (па-расейску: Сысольский район, комі-зыр. Сыктыв район) — муніцыпальнае ўтварэньне ў рэспубліцы Комі. Адміністратыўны цэнтар — сяло Візінга.
Remove ads
Геаґрафія
Раён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі Комі. На паўночным захадзе мяжуе з Архангельскай вобласьцю. Праз тэрыторыю раёну праходзіць фэдэральная аўтадарога Р176 «Вятка», участак Кіраў — Сыктыўкар. Адлегласьць ад райцэнтру да Сыктыўкару — 88 км. Рэльеф уяўляе сабою палогахалмістую раўніну, максымальнай вышынёю 217 мэтраў. Галоўныя рэкі раёну — Сысала, Вялікая і Малая Візінга.
Карысныя выкапні
Керамзытавыя гліны, гаручыя лупнякі. Асноўнае багацьце раёну — лес і ворныя ўгодзьдзі.
Расьлінны і жывёльны сьвет
Лясы прадстаўлены елкай, хвояй, бярозай, сустракаецца піхта. Іх насяляюць жывёлы, характэрныя для лясоў эўрапейскае Поўначы. Вадаёмы багатыя рыбай.
Remove ads
Музэі
Адкрыты краязнаўчы музэй у сяле Куратава, радзіме першага комі паэта І. А. Куратава, штогод праводзіцца Куратаўскае сьвята паэзіі, у якім удзельнічаюць мясцовыя жыхары і госьці зь іншых раёнаў рэспублікі і гарадоў краіны.
Дэмаграфія
Колькасьць насельніцтва — 16 050 чалавек (на 1 студзеня 2009 году).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads