Сычы (гміна Нурэц-Станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сычы́ (па-польску: Sycze, па-падляску: Syčé[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Побач зь вёскаю праходзіць чыгуначны шлях Седльцы — Ваўкавыск.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя. Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Першапачаткова Сычы адносіліся да млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчона, таму іх назва гучала Машчона-Сычы[2]. У міжваенны пэрыяд Сычы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 153 жыхароў (20 палякаў-каталікоў і 133 праваслаўных)[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads