Śvietač (1916)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Śvietač — штотыднёва грамадзка-палітычная газэта лібэральна-асьветніцкага кірунку, якую заснаванай Эдуард Будзька ў лістападзе 1916 году ў Петраградзе.
Выдавалася на беларускай мове, лацінкай, у Петраградзе (14 лістапада [ст. ст. 1 лістапада] 1916 — 13 студзеня [ст. ст. 31 сьнежня] 1917 )). Рэдактар-выдавец Эдуард Будзька. Выйшла 7 нумароў. Прызначалася для беларусаў католікаў. Прапагандавала ідэі культурнага й нацыянальнага адраджэньня Беларусі.[1][2]
Remove ads
Зьмест
Інфармавала пра падзеі 1-й сусьветнай вайны, пра дзейнасьць Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Паведамляла пра беларускія вечарыны, на якіх ставіліся п’есы Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і А. Валодзьскага «Як яны жаніліся». Выступала за пашырэньне каапэрацыі, школ на роднай мове, газэт. Друкаваісь творы Альбэрта Паўловіча, Андрэя Зязюлі («Слова праўды аб мове і долі беларускай»), высока цаніла творчасьць Генрыка Сянкевіча, падкрэсьлівала, што ён выводзіў «свае тыпы з нашага краю». У артыкуле «Думкі да граматыкі» Будзькі (пад псэўданімам Акцуб і крыптонімам А. Б.) адзначалася не ўнармаванасьць беларускай мовы ў выданьнях «Нашай нівы» і суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», прапаноўваліся нормы правапісу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads