Сьвятаполк II Тураўскі
князь кіеўскі, полацкі, наўгародзкі і тураўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятаполк Ізяслававіч, Сьвятаполк ІІ Тураўскі й Кіеўскі — князь з роду Рурыкавічаў, заснавальнік роду Сьвятаполчычаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя і ў другой палове ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяў.
Remove ads
Паходжаньне
Сьвятаполк ІІ паходзіў з дынастыі Рурыкавічаў. Ён быў унукам князя Яраслава Мудрага й сынам старэйшага зь Яраславічаў Ізяслава. Нарадзіўся будучы тураўскі князь блізу 1050 году.
Палітычная дзейнасьць
Князь Сьвятаполк ІІ як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў вельмі актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасьля сьмерці ягонага брата Мсьціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Ўсяслаў ІІ Чарадзей выгнаў Сьвятаполка з Полацку. Сьвятаполк не ачольваў барацьбу за Полацак, чамусьці выправу на Ўсяслава ІІ зьдзейсьніў ягоны брат Яраполк.
Пасьля выгнаньня з Полацку Сьвятаполк ІІ быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе ня стаў князем ноўгарадзкім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка й Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Сьвятаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыньнікам зьмены княжяньня з Ноўгараду на Тураў стала імкненьне Сьвятаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь стаў і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.
У Кіеве Сьвятаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, зь якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя й ягоных набліжаных, справядліва бачачы, што Сьвятаполк ІІ заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.
Remove ads
Сьмерць
Памёр Сьвятаполк ІІ Ізяслававіч 16 красавіка 1113 году. Пасьля ягонай сьмерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Ўладзімерам Манамахам.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads