Сьвятая Жамойція (карціна Станіслава Яроцкага)
карціна Станіслава Яроцкага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сьвятая Жамойція» — карціна Станіслава Яроцкага, намаляваная ў 1910 годзе.
Апісаньне
Адна з самых вядомых карцін Станіслава Яроцкага — нэарамантычны пэйзаж «Сьвятая Жамойція», дзе ён намаляваў залітыя сонцам палі й гаі нізіны зь зялёнымі лугамі й сьпелай збажыной. На пярэднім пляне ён намаляваў літоўскія крыжы – сымбалі нацыянальнага духу, пакутаў і ўваскрашэньня нацыі.
Уплыў
У 1901 годзе Станіслаў Яроцкі напісаў артыкул аб драўляных прыдарожных крыжах на тэрыторыі Літвы й Жамойці, вылучыў стыль крыжоў у асблівы «літоўска-жамойцкі» й параўнаў гэты стыль з закапанскім[1]. Цікавасьць Станіслава Яроцкага да прыдарожных крыжоў і каплічак натхніла іншых дасьледнікаў на вывучэньне дадзенай зьявы[2][3], распаўсюджанай на тэрыторыі сучаснай Летувы й Заходняй Беларусі. Мастак Антанас Жмуйдзінавічус малюе ў 1910 годзе карціну «Dzūkų kaimelis»[a], дзе каля дрэва бачым прыдарожны крыж [4]. У 1913 годзе Антанас Жмуйдзінавічус стварыў карціну «Regėjimas»[b][5], дзе на фоне Пагоні, што ўзыходзіла нібы сонца, стаялі прыдарожныя крыжы, што сымбалізавала, як пашану традыцыям, так і адраджэньне летувіскага народу. Мікалоюс Чурлёніс стварыў у 1909 годзе асобную карціну прысьвечаную прыдарожным крыжам «Žemaičių kapinės»[c][6]. Архэёляг і этнограф Міхал Брэнштэйн(pl) пад уплывам Яроцкага напісаў працу «Krzyże i kapliczki żmudzkie: materyały do sztuki ludowej na Litwie»[d][7]
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads