Закапанэ
Места і меская гміна ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закапа́нэ (па-польску: Zakopane) — места ў Татранскім павеце Малапольскага ваяводзтва Польшчы, цэнтар гміны. Плошча 84 км², насельніцтва на 2009 год — каля 27 тысячаў чалавек.
Закапанэ — цэнтар гуральскае культуры і папулярны гарналыжны курорт, празваны «зімовай сталіцай Польшчы».
Remove ads
Геаграфія
Закапанэ ляжыць у паўднёвай частцы Падгальля ля ўзножжа Татраў. Знаходзіцца за 120 км ад Кракава.
Мінуўшчына
Першыя згадкі пра Закапанэ датаваныя XVII стагодзьдзем і апісваюць паляну пад назовам Закапіска. У 1676 тут была вёска з 43 жыхарамі.
У XIX стагодзьдзі Закапанэ стала найбуйнейшым мэталюргічным цэнтрам у Галіччыне, а таксама цэнтрам горнай здабычы. Дзякуючы свайму клімату да 1889 року яно разраслося зь вёскі ў курортнае мястэчка з насельніцтвам 3000 чалавек. 1 кастрычніка 1889 пачала дзейнічаць чыгунка.
Remove ads
Культура
Закапанскі стыль
Закапанскі стыль — унікальны архітэктурны стыль, характэрны для высакагорнага Падгальля. Запачаткаваў яго Станіслаў Віткевіч, узяўшы за аснову традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гураляў і малюнкі паводле матываў і традыцыяў традыцыйнае карпацкае архітэктуры(en).
Спорт
Высокія Татры — папулярнае месца для альпінізму.
Узімку, асабліва ў калядны пэрыяд і ў лютым, у Закапанэ прыяжджаюць тысячы гарналыжнікаў. Існуюць таксама гоначныя трасы. Тут ладзіліся чэмпіянаты і кубкі сьвету па лыжах, біятлённыя й гарналыжныя спаборніцтвы.
Турыстычная інфармацыя
Шторок Закапанэ наведваюць болей за 250 000 турыстаў: узімку найперш аматары лыжных відаў спорту, улетку — дзеля альпінізму і спэлеатурызму. Цікавасьць уяўляе таксама гуральская культура са сваімі ўнікальнымі стравамі, гаворкай, архітэктурай, музыкай і строямі. Зімовыя сьвяты заўжды адзначаюцца ў традыцыйным стылі, з танцамі, катаньнем у санях і смажаньнем ягняці.
Партнэрскія месты
- Зыген, Нямеччына (1989)
- Сэн-Д’е-дэ-Вож, Францыя (1990)
- Попрад, Славаччына (1993)
- Сопат, Польшча (1993)
- Высокія Татры, Славаччына (2003)
- Стрый, Украіна (2004)
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (пол.) (анг.) (рас.) (фр.) (ням.) (гішп.) (італ.)
- Закапанскі партал (пол.)
- Закапанэ запрашае (пол.)
- Закапанэ для турыста (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads