Сьвята-Пакроўская царква (Ятвеск)

праваслаўны храм на хутары Ятвеск From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвята-Пакроўская царква (Ятвеск)
Remove ads

Сьвя́та-Пакро́ўская царква́ — мураваны праваслаўны храм на хутары Ятвеск Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Царква
Сьвята-Пакроўская царква
Thumb
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеЯтвеск
Каардынаты52°58′58″ пн. ш. 24°3′10″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльрасейска-бізантыйскі стыль[d]
Аўтар праектуІван Ігнатавіч Калянкевіч[d]
Сьвята-Пакроўская царква на мапе Беларусі
Thumb
Сьвята-Пакроўская царква
Сьвята-Пакроўская царква
Сьвята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Пасьля падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Ятвеск, якім валодаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генэрал-маёру Булгарыну. Булгарын вырашыў пабудаваць тут праваслаўны храм[1]. 9 жніўня 1865 году быў гатовы праект будынку. З-за недахопу сродкаў у 1877 годзе быў зроблены новы праект, у якім спрасьцілі званіцу і адмовіліся ад чатырох купалаў па вуглах.

Будынак храма быў пабудаваны ў 1879 годзе з чырвонай цэглы. У 1961 годзе будынак быў перададзены мясцоваму калгасу пад склад, у якім захоўвалі калійныя ўгнаеньні.

У 1993 годзе будынак вярнулі вернікам[2].

Remove ads

Архітэктура

Храм складаецца з прытвору са званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца аднаярусная, васьмерыковая, завершаная шатром. Царква накрытая чатырохсхільным дахам. Аконныя праёмы арачныя, здвоеныя, з паўкалёнамі па баках і плястычна распрацаваным цыбулепадобным заканчэньнем. Дэкор фасадаў уключае арнамэнтальныя паясы, вугольныя лапаткі, нішы. У інтэр’еры перакрыцьце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпеньне. Паміж імі арачны праём. У алтарнай частцы разьмешчаны драўляны іканастас[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads