Сьвяты Язэп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвяты Язэп
Remove ads

Язэ́п ці Ёсіф (па-габрэйску: יוֹסֵף, па-грэцку: Ἰωσήφ; каля 90 да н. э., Бэтлеем — 20 ліпеня 18, Назарэт) — муж Марыі, якая зьяўляецца маткай Ісуса, і зямны апякун Ісуса. Лічыцца сьвятым у рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысьціянскай традыцыі.

Хуткія факты Сьвяты, Нарадзіўся ...

Пасланьні Паўла, якія лічацца раньнімі захаванымі хрысьціянскімі тэкстамі, ня згадваюць пра бацьку Ісуса, таксама гэтага ня робіць Эвангельле паводле Марка, якое лічыцца першым з Эвангельляў[3]. Першае зьяўленьне Язэпа адбываецца ў Эвангельлях паводле Мацьвея й Лукі. Кожнае зь іх утрымлівае радавод Ісуса, які адсочвае ягоны радавод ад цара Давіда.

Эвангельлі паводле Мацьвея й Лукі таксама зьяўляюцца адзінымі Эвангельлямі, якія ўключаюць апавяданьні аб маленстве Хрыста, але тутака яны адрозьніваюцца. У Эвангельлі паводле Лукі Язэп жыве ў Назарэце й зьязджае ў Бэтлеем у адпаведнасьці з патрабаваньнямі рымскага перапісу насельніцтва. Пасьля Ісус нарадзіўся там. У Эвангельлі паводле Мацьвея Язэп быў у Бэтлееме, горадзе Давіда, дзе Ісус нарадзіўся, а затым пераехаў зь сям’ёй у Назарэт пасьля сьмерці Ірада. Эвангельле паводле Мацьвея таксама ўключае аповяд пра зьбіцьцё немаўлятаў і ўцёкі ў Эгіпет: пасьля Раства Хрыстова Язэп застаецца ў Бэтлееме на нявызначаны тэрмін (магчыма, два гады), пакуль ягоная сям’я хаваецца ў Эгіпце, пасьля сьмерці Ірада сям’я зноўку вяртаецца ў Юдэю і пасяляецца ў Назарэце. Пасьля гэтага моманту няма ніякіх згадак Язэпа па імені, хоць у гісторыі Ісуса ў храме, у дванацаты век Ісуса, утрымліваецца спасылка на «абодвух бацькоў».

Язэп шануецца як сьвяты ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрках. У каталіцкіх і іншых традыцыях Язэп зьяўляецца заступнікам працаўнікоў і мае некалькі сьвятаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы папам Піюсам IX у 1870 годзе, і зьяўляецца заступнікам некалькіх краінаў і рэгіёнаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads