Сьвінавод
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвінаво́д — рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 511 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўны прыток — рака Мутнянка (леваруч).
Пачынаецца за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёну, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёну. У нізкай плыні большую частку сьцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ ўсходняй часткай нізіны Прыпяцкае Палесьсе, лясістай забалочанай мясцовасьцю.
Даліна ў вярхоўі месцамі трапэцападобная, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона ў высокай плыні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй плыні шырыня 0,3—0,8 км, у нізкай — зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча зьвілістае, шырыня 1—6 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads