Перароўскі Млынок

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Перароўскі Млынок
Remove ads

Пераро́ўскі Млыно́к[2] (таксама — Млыно́к Пераро́ўскі[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Прыпяці, за 4 км на захад ад Перарова. Перароўскі Млынок уваходзіць у склад Азяранскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Да 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці.

З 20 жніўня 1924 году ўваходзіць у склад Перароўскага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[4].

Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад Перароўскага сельсавету[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1924 год — вёска: 14 двароў, 86 жыхароў; 1994 год — 146 двароў, 287 жыхароў; 1999 год — 250 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 202 жыхары, 99 двароў[6]; 2010 год — 119 жыхароў; 2018 год — 98 жыхароў, 62 двары[1]

Гістарычная спадчына

За чатыры кілямэтры на поўдзень ад вёскі, у лесе, знаходзіцца так званы Вал, або Акоп — старажытнае гарадзішча амаль што круглай формы. Найменьне Вал не выпадковае: гарадзішча, якое густа парасло лесам, абкружанае валам, ён найбольш захаваўся з паўночнага і ўсходняга бакоў. За гэтым валам разьмешчаны другі, меншы.

Гарадзішча знаходзілася побач з рэчкай, сьляды якой захаваліся ў выглядзе прадаўгаватых азёраў — Сіверскага (Северскага) і Мысьлічаў.

Вуліцы

Жывёлагадоўца завулак, Жывёлагадоўца, Ленінская, Лясная, Палявая, Сонечная, Цэнтральная.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads