Данілевічы

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даніле́вічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 28 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Данілевічы ўваходзяць у склад Дуброўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомыя з 1508 году, у складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, з 1886 году сяло знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 8 жыхароў.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 16 двароў, 146 жыхароў; 1886 год — 26 двароў, 188 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 57 двароў, 370 жыхароў; 1917 год — 59 двароў, 387 жыхароў; 1921 год — 312 жыхары; 1940 год — 74 двары, 446 жыхароў; 1998 год — 104 двароў, 149 жыхароў; 1999 год — 162 жыхары; 2000 год — 89 двароў, 167 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 81 жыхар

Інфраструктура

Бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».

Інфармацыя для турыстаў

Каля вёскі ў лесе знаходзіцца дуб вышынёй 32 м, дыямэтрам 1,6 м, акружынай 4,5 м — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.

Помнікі архітэктуры

  • Сьвята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 2000 годзе.

Страчаная спадчына

  • Царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads