Сьвірнішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьвірнішча — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 36 км на захад ад Мядзела, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Сьвірскіх азёр.

Возера
Сьвірнішча
КраінаБеларусь
Плошча0,38 км²
Плошча вадазбору10 км²
Максымальная глыбіня2,7 м
Найбольшая даўжыня0,87 км
Найбольшая шырыня0,57 км
Даўжыня берагавой лініі2,39 км
Вышыня над узроўнем мора147 м[1]
Аб’ём вады0,71 млн м³
Каардынаты54°52′19.61″ пн. ш. 26°22′22.58″ у. д.
Сьвірнішча на мапе Беларусі
Thumb
Сьвірнішча
Сьвірнішча

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча Сьвірнішча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,7 м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—5 м, на захадзе і паўднёвым захадзе вышыня сягае 20 м. Схілы парослыя хмызьняком, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера сплавінныя, на ўсходзе зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма высланае сапрапэлем. Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads