Сьвіслач (басэйн Нёману)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьві́слач — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 121 км. Плошча вадазбор 1800 км², у межах Беларусі 1432 км². Выдатак вады ў вусьці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Занкаў 1 Сьвіслацкага раёну, у верхняй і сярэдняй плыні цячэ ўсходнімі схіламі Гарадзенскага і заходнімі схіламі Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўнач ад места Сьвіслачы.
Даліна ў верхняй і ніжняй плыні трапэцападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэдняй невыразная. Схілы спадзістыя і мерна стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Абалона двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэдняй плыні невыразная, пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчанаў (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічаў (22,1 км). На астатнім працягу зьвілістае, ягоная шырыня ў вярхоўі 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.
Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads