Сьвістун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвістун
Remove ads

Сьвістун (Свіязь па-лацінску: Anas penelope) — від качак сямейства качыных. Назву атрымаў за свой характэрны сьвіст.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Даўжыня цела 42—50 см, размах крылаў 71—80 см. Маса цела 650—800 г, сустракаецца да 1 кг.

Афарбоўка самца ў шлюбны пэрыяд шэрая з бакоў і чорная ззаду. На верхняй частцы крылаў бліскучыя белыя плямы, добра заўважныя падчас палёту. Грудзі ружовыя, белы жывот, руда-каштанавая галава і крэмавая карона, ад дзюбы да патыліцы шырокая сьветла-жоўтая палоска. У астатні час болей падобны да саміцы. Саміца сьветла-карычневая, з апярэньнем, падобным афарбоўкай да амэрыканскага сьвістуна.

Remove ads

Распаўсюджаньне

Thumb
Саміца сьвістуна

Сьвістун шырока распаўсюджаны ў самых паўночных абласьцёх Эўропы і Азіі. Узімку пералятае на поўдзень, у Паўднёвую Азію і Афрыку. На зімоўцы і гнездаваньні ў Беларусі сустракаецца вельмі рэдка, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Сьвістун — птушка адкрытых забагненых мясьцінаў зь вялікай колькасьцю ўчасткаў чыстай вады і багатай высокай расьліннасьцю. Таксама сустракаецца на лясных азёрах, зрэдку ў поймах павольных рэк, сажалках з раскошнай воднай расьліннасьцю.

Remove ads

Харчаваньне

Спажывае галоўным чынам зялёныя часткі расьлінаў і карэнішчы. Часам есьць чарвякоў, казурак, малюскаў, нават апалонікаў і малькоў рыбаў, нярэдка харчуецца зернем і насеньнем.

Размнажэньне

Thumb
Mareca penelope

Увесну на месцы гняздоўлі сьвістуны прылятаюць даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне красавіка ў паўднёвых частках арэалу і ў канцы траўня ў паўночных. Гнёзды зьвіваюць на зямлі ў добра схаваным месцы, побач з вадой, часам могуць і на адлегласьці некалькіх сотняў мэтраў ад вадаёмаў, у лясох. У поўнай кладцы 4—11 крэмава-жоўтых яек зь вельмі гладкай шкарлупай. Выседжваюць яйкі 22—25 дзён. Птушаняты даволі хутка вырастаюць і ва ўзросьце прыкладна 45 дзён пачынаюць лётаць.

Remove ads

Паводзіны

Вельмі таварыскія птушкі, за выняткам пэрыяду гнездаваньня. Утвараюць вялікія чароды, якія злучаюцца з амэрыканскімі сьвістунамі і могуць міжсобку скрыжоўвацца.

Самец выдае чысты сьвіст, на які саміца адказвае нізкім сыканьнем.

Літаратура

  • Птицы Белоруссии: Справочник-определитель гнёзд и яиц / М. Е. Никифоров, Б. В. Яминский, Л. П. Шкляров. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 479 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-339-00209-8

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads