Сьлімак

род малюскаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьлімак
Remove ads

Сьлімакі́[1], сьлізьнякі[1] — агульнаўжывальная назва чэраваногіх (Gastropoda) малюскаў, якія маюць вонкавую ракавіну. Чэраваногіх з рудымэнтарнай ракавінай ці тых, якія яе цалкам страцілі, называюць смаўжамі[2]. Паколькі большасьць чэраваногіх мае ракавіну, часта сьлімакамі называюць усіх прадстаўнікоў клясы.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Анатомія

Thumb
Сьлімакі пасьля дажджу.
Thumb
Наземны сьлімак (Stylommatophora).

У целе сьлімака вылучаюць галаву, нагу і нутраносны мяшок, ад якога адыходзіць плашч. Даўжыня цела 15—200[1] мм. Органы дыханьня — лёгачныя мяшкі[1]. Сьлімакі перасоўваюцца на ніжняй паверхні нагі (падэшве), праганяючы па яе даўжыні хвалі цяглічных скарачэньняў. Акрамя таго, эпітэль нагі выдзяляе вялікую колькасьць сьлізі, якая спрыяе лепшаму коўзаньню па паверхні субстрату. Дробныя сьлімакі здольныя рухацца пры дапамозе біцьця расьнічак.

Унутраносны мяшок заключаны ў вапнавую ракавіну, якая выдзяляецца з плашчу, якая скручаная ў сьпіраль ці мае форму каўпака (марскія і прэснаводныя сподачкі). Будова гэтага аддзела цела парушае білятэральную сымэтрыю арганізма. Вонкавая асымэтрыя характарызуе толькі частку прадстаўнікоў. Яна бывае абумоўленая турбасьпіральнай (закручанай у трох вымярэньнях) формай ракавіны, а таксама кірункам плыні вады, што прыносіць тлен і хімічныя сыгналы да жабраў і органаў пачуцьцяў, што знаходзяцца ў паражніне плашча, — зьлева направа. Нутраная асымэтрыя (датычна да разьмяшчэньня вантробаў) — вынік адбыўшагася падчас эвалюцыі звароту ракавіны на 180° (торсіі).

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads