Сьняжное
Места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьняжно́е[2] (па-ўкраінску: Сніжне), да 1864 — Васільеўка (укр. Василівка) — места (з 1938 р.) абласнога падпарадкаваньня Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 48 485 жыхароў (2013).
Remove ads
Каменнавугальныя шахты, прамкамбінат, завод хімічнага машынабудаваньня, швейная фабрыка й інш.; 4 праф.-тэхн. вучэльні, горназдабыўчы тэхнікум. Здабыча антрацыту пачалася ў 1900 року.
Remove ads
Мінуўшчына
Места пачыналася як невялікае паселішча Васільеўка ў 1784 року, названае ў гонар палкоўніка сотні Данскога Казацкага войска Васільева, што тут пасяліўся. Мясцовая легенда сьведчыць, што назву «Сьняжное» паселішча атрымала ад самой Кацярыны ІІ, калі пад час аднаго зімовага падарожжа ейны экіпаж застраг у сьнезе ў адным са шматлікіх яраў. Пазьней у мясцовых гаворках замацаваўся іншы націск, на апошнім складзе.
У дзевятнаццатым стагодзьдзі пачынаецца вуглездабыча, расьце колькасьць шахтаў.
У кастрычніку 1941 року Сьняжное было захопленае нямецкімі войскамі. У 1943 у раёне места працягнуўся Мівус-фронт, найбольш умацаваная кропка якога — гара Савур-Магіла, разьмешчаная за некалькі кілямэтраў ад Сьняжнога, — працяглы час не давала магчымасьці вызваліць места. Цяпер дата вызваленьня Сьняжнога (1 верасьня 1943) адзначаецца як дзень места.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
У месцы знаходзіцца 43 гістарычныя славутасьці. Сярод асобаў, якім прысьвечаная найбольшая колькасьць помнікаў раёну, першую пазыцыю займае Ленін — 4 помнікі (па гэтым паказьніку Сьняжное трымае трэцюю пазыцыю на Данеччыне пасьля Данецку ды Янакіева). 14 помнікаў — брацкія магілы савецкіх вояў і партызанаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Павал Маразенка (1939—1991) — савецкі актор тэатру і кіно, Заслужаны артыст УССР.
- Раман Піліпчук (нарадзіўся ў 1967 годзе) — савецкі і ўкраінскі футбаліст, трэнэр, майстар спорту СССР.
Галерэя
- Помнік Гагарыну
- Школа №1
- Музэй баявой славы
- Храм на 10 шахце
- Помнік жанчынам-пілётам
- Сьвята-Дзьмітраўскі храм
- Воданапорная вежа
- Чыгуначная станцыя «Соф’іна-Брыдзкая»
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads