Сьпіска капітула
раён гораду Сьпіскае Падгародзьдзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьпіска капітула (па-славацку: Spišská Kapitula, па-нямецку: Zipser Kapitel, па-вугорску: Szepeshely Káptalan, па-лацінску: Capitulum Scepusiense) ― раён гораду Сьпіскае Падгародзьдзе у Славаччыне, які зьяўляецца Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[1]. Раён знаходзіцца на ўсходнім ўзгорку, прыкладна за 1,5 км на захад ад кірмаша гораду.

1. Сабор Сьвятого Марціна, 2. Палац эпіскапу, 3. Сэмінарыя, 4. Гадзіньнікавая вежа
Remove ads
Апісаньне
На тэрыторыі Сьпіскай Капітулы знаходзяцца сабор Сьвятога Марціна Турскага, былы кляштар, сэмінарыя і адзіная вуліца прыблізна з 30 дамамі, пабудаванымі ў эпоху Сярэднявечча. Раён абнесены сьцяной, з ніжняй брамы якой адкрываецца шырокі від на Сьпіскі Град, разьмешчаны на процілеглым пагорку. Спіска Капітула стала галоўным месцам царкоўнага кіраваньня ў рэгіёне ў канцы XII стагодзьдзя. У 1776 годзе яна стала рэзыдэнцыяй чэскіх біскупаў пасьля таго, як вугорская каралева Марыя Тэрэзія падзяліла эгерскую эпархію.
Remove ads
Сабор Сьвятога Марціна
Галоўным збудаваньнем дадзенага архітэктурнага ансамбля зьяўляецца катэдра Сьвятога Марціна з адным нэфам, двума прыдзеламі і адным трансэптам. Ён быў пабудаваны паміж 1245 і 1273 гадамі ў раманскім стылі з наступнымі дабудовамі ў стылі готыкі. На насьценных фрэсках сабору можна ўбачыць малюнак каранацыі караля Карла I Роберта. Адначасова з саборам быў пабудаваны біскупскі палац. Недалёка ад палацу знаходзіцца парк, уваход у які ляжыць праз гадзінную вежу[2].
У 1995 годзе сабор наведаў Папа Ян Павал II. У 2003 годзе ў ім быў перапахаваны біскуп Ян Вайташак (1877—1965).
Remove ads
Галерэя
Сьпіска капітула Катэдра Сьвятога Марціна і Верхняя брама Званіца Катэдра Сьвятога Марціна Вуліца Вуліца Палац эпіскапа Парк Ніжняя брама Сэмінарыя
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads