Эгер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эгер
Remove ads

Эгер (па-вугорску: Eger) — места на паўночным усходзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Хэвэшу. Насельніцтва на 2009 год — 56 429 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XI стагодзьдзі кароль Іштван I заснаваў ля падножжа гор Бюк эпіскапства, зь якога й вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазьней на прыгонным узгорку была адбудавана эпіскапская рэзыдэнцыя, а ў даліне рачулкі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але дарэмна. Аднак у 1596 годзе крэпасьць усё-такі апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэты, лазьні й мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасьля зыходу турак Эгер ізноў стаў эпіскапскім горадам. У той жа час і зьявіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёньня аблічча гораду.

Эгер — бастыён він

Места й яго навакольле — гістарычны вінаробны раён Вугоршчыны. Жыхары ледзь не 1000 гадоў займаюцца гадоўляй вінаграду й вытворчасьцю такіх вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлявэлю з Дэўрэ. Пасьля зьмены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў хутка разьвівацца. Плошча вінаградных плянтацыяў узрасла дзякуючы перанасаджэньню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сыстэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага заводу стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі хутка разьвівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасьць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.

Remove ads

Геаграфія й транспарт

Места разьмешчана прыкладна за 130 кілямэтраў на паўночны ўсходу ад Будапэшту. У Эгер вядзе чыгуначная ветка ад магістралі БудапэштМішкальц. Места злучана рэгулярным аўтобусным і чыгуначным паведамленьнем з Будапэштам і суседнімі месцамі. Час шляху на цягніку й аўтобусе да Будапэшту — 2—2,5 гадзіны.

Славутасьці

  • Крэпасьць
  • Дом камітата
  • Сабор Сьв. Яана
  • Архіяпіскапскі палац
  • Царква Сьв. Антонія
  • Мінарэт
  • Цыстэрыянская царква
  • Бібліятэка

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads