Сьцяг Гарадзенскай вобласьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьцяг Гарадзе́нскай во́бласьці — афіцыйны сымбаль Гарадзенскае вобласьці.
Зацьверджаны 14 чэрвеня 2007 году ўказам прэзыдэнта Беларусі № 279 «Аб зацьвярджэньні афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гарадзенскай вобласьці».
Remove ads
Гісторыя
Распрацоўка галоўных знакаў вобласьці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намесьнік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасьля разгляду некалькіх праектаў аўтарам гербу й сьцягу Гарадзенскай вобласьці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз дызайнэраў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены чальцамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспэртызу і быў рэкамэндаваны да зацьвярджэньня.
Remove ads
Апісаньне
Сьцяг Гарадзенскай вобласьці ўяўляе сабой прастакутнае чырвонае палотнішча з стасункам бакоў 1:2. У цэнтры асабовага боку палотнішча месьціцца выява гербу вобласьці без дубовых галінак і стужкі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads