Сьцяг Берасьцейскай вобласьці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьцяг Берасьцейскай вобласьці
Remove ads

Сьцяг Берасьце́йскай во́бласьці — афіцыйны сымбаль Берасьцейскае вобласьці.

Хуткія факты Прапорцыі, Прыняты ...

Указам прэзыдэнта Беларусі 446 ад 14 верасьня 2004 году ўсталяваныя герб і сьцяг Берасьцейскай вобласьці.

Апісаньне

Паводле афіцыйнага апісаньня сьцяга вобласьці:

Сьцяг Берасьцейскай вобласці ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча чырвона-блакітнага колеру з стасункам бакоў 1:2. Па бакох — дзьве вэртыкальныя блакітныя палосы. Пасярэдзіне — шырокая чырвоная палоса, якая завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонай палосы — зубар.

Згодна з Палажэньнем пра сьцяг:

  1. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці зьяўляецца яе афіцыйным геральдычным знакам. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці — уласнасьць Берасьцейскай вобласьці, правам распараджэньня якой валодае Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт.
  2. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці разьмяшчаецца на будынках, у якіх месьцяцца органы мясцовага кіраваньня і самакіраваньня Берасьцейскай вобласьці і яе тэрыторыяў, а таксама ў памяшканьнях паседжаньняў гэтых органаў і службовых кабінэтах іх кіраўнікоў. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці можа разьмяшчацца ў тых месцах Берасьцейскай вобласьці, дзе ў адпаведнасьці з заканадаўствам прадугледжваецца разьмяшчэньне Дзяржаўнага сьцягу Беларусі.
Remove ads

Літаратура

  • Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі, 2004


Больш інфармацыі Вобласьці Беларусі: Сьцягі ...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads