Сьцяг Сэнэгалу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны сьцяг Сэнэгалу — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Сэнэгал. Сьцяг прыняты 20 жніўня 1960 году. У каляровым афармленьні выкарыстаны панафрыканскія колеры.
Апісаньне
Дзяржаўны сьцяг Сэнэгалу ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трыма вэртыкальнымі роўнавялікімі палосамі зялёнага, жоўтага й чырвонага колераў. У сярэдзіне сьцяга — зялёная пяціканцовая зорка. Суадносіны бакоў сьцяга — 3:2.
Чырвоны колер зьяўляецца знакам пралітай крыві ў барацьбе за незалежнасьць часоў каляніяльнай эпохі й сымбалізуе афрыканскі сацыялізм. Жоўты — колер золата і багацьце, азначае дабрабыт, які прынясе калектыўная праца. Зялёны выказвае надзею на добрую будучыню і прагрэс.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads