Сацыялізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сацыялізм — эканамічная, сацыяльна-палітычная сыстэма, якая характарызуецца грамадзкай уласнасьцю на сродкі вытворчасьці й сумеснага кіраваньня эканомікі, а таксама тэорыяй абароны такіх прынцыпаў[1]. Грамадзкая ўласнасьць можа ставіцца да любога з наступных спалучэньняў, як то кааператыўныя прадпрыемствы, агульная ўласнасьць, прамая дзяржаўная ўласнасьць альбо аўтаномныя дзяржаўныя прадпрыемствы[2][3]. Сацыялістычная эканоміка заснаваная на вытворчасьці для выкарыстаньня й мае прамое разьмеркаваньне эканамічных унёскаў дзеля задавальненьня эканамічных патрэбаў і патрэбаў чалавека, у залежнасьці ад фізычных аб’ёмаў рэсурсаў, некаторых фізычных велічыняў альбо прамога вымярэньня працоўнага часу[4].

Thumb
Канцэпцыя
Марксісцкая філязофія
Клясавая барацьба
Інтэрнацыяналізм
Камуністычная партыя
Ідэалёгіі
Марксізм
Ленінізм
Маоізм
Чучхэ
Трацкізм
Левы камунізм
Камуністычны кансіліюм
Анархакамунізм
Рэлігіёзны камунізм
Эўракамунізм
Нацыянальны камунізм
Інтэрнацыяналы
Камуністычная ліга
Першы Інтэрнацыянал
Другі Інтэрнацыянал
Камінтэрн
Чацьверты Інтэрнацыянал
Іншае
Анархізм
Антыкамунізм
Антыкапіталізм
Гісторыя камунізму
Дыктатура пралетарыята
Дэмакратычны цэнтралізм
Камуністычная сымболіка
Камуністычныя краіны
Крытыка камунізму
Левіца
Люксэмбургізм
Новая кляса
Новая левіца
Посткамунізм
Прымітыўны камунізм
Сацыялізм
Сацыяльная эканоміка
Сталінізм
Тытаізм
СССР

Як палітычны рух, сацыялізм спалучае ў сябе разнастайныя палітычных філязофіі, пачынаючы ад рэфармізма да рэвалюцыйнага сацыялізма. Прыхільнікі дзяржаўнага сацыялізму выступаюць за нацыяналізацыю сродкаў вытворчасьці, разьмеркаваньня й абмену, як стратэгіі рэалізацыі сацыялізму. Сацыял-дэмакраты выступаюць за пераразьмеркаваньне падаткаабкладаньня й дзяржаўнага рэгуляваньня капіталу ў рамках рынкавай эканомікі[5]. У адрозьненьне ад анархісцкага руху, які зьяўляецца прыхільнікам кантролю прамога кантролю працоўнікамі сродкаў вытворчасьці, не абапіраючыся на дзяржаўную ўладу, сацыялізм абапіраецца на дзяржаўную ўласнасьць на прамысловасьць.

Сучасны сацыялізм паходзіць з палітычных рухаў інтэлігенцыі й працоўных XVIII стагодзьдзя, якія крытыкавалі наступствы індустрыялізацыі й прыватнай уласнасьці на грамадзтва. Нягледзячы на тое, што на пачатку XIX стагодзьдзя тэрмін «сацыялізм», адносіўся да сацыяльных праблемаў капіталізму, па-за залежнасьці ад іхных вырашэньняў, да канца XIX стагодзьдзя, сацыялізм стаўся альтэрнатыўнай сыстэмай да капіталізму, заснаванай на некаторых формах грамадзкай уласнасьці[6]. Сацыялісты-ўтапісты, як то Робэрт Оўэн, спрабавалі знайсьці саамападртымліваючыся камуны, каб выйсьці з капіталістычнага грамадзтва. Сацыялісты савецкай мадэлі эканамічнага разьвіцьця, як то марксісты-ленінцы, выступалі за стварэньне цэнтралізаванай плянавай эканомікі ў аднапартыйнай дзяржаве, якая валодае сродкамі вытворчасьці. Югаслаўскі, вугорскі, усходненямецкі й кітайскі камуністычныя ўрады ўвялі розныя формы рынкавага сацыялізму, спалучаючы каапэратыўныя й дзяржаўныя мадэлі валоданьня вольнага валютнага рынку й свабоднай сыстэмы цэнаў, але не свабоды цэнаўтварэньня на сродкі вытворчасьці[7].

Remove ads

Эканоміка

Арыгінальная канцэпцыя сацыялізму ёсьць эканамічнай сыстэмай, пры якой вытворчасьць арганізавана такім чынам, каб тавары й паслугі непасрэдна вырабляліся па сабекошту, а таксама існавала прамое разьмеркаваньне рэсурсаў у адпаведнасьці з задавальненьнем эканамічных патрабаваньняў безь фінансавых разьлікаў у адрозьненьне ад падпарадкаваньня да эканамічных законаў капіталізму, як то закон кошту. Сацыялізм часьцяком цягне за сабой канец капіталістычным эканамічнмым катэгорыям, як то арэндная плата, працэнты, прыбытак і грошы[8].

Гэты панятак вельмі кантрастуе з капіталізмам, дзе вытворчасьць ажыцьцяўляецца з мэтай атрыманьня прыбытку, і, такім чынам, заснаваны на ўскосным разьмеркаваньні. У ідэальным капіталізьме, заснаваным на вольнай канкурэнцыі, узмацненьне канкурэнтнага ціску прымушае камэрцыйныя прадпрыемствы рэагаваць на патрэбы спажыўцоў.

Рынкавы сацыялізм ставіцца да мноства розных эканамічных тэорыяў і сыстэм, якія выкарыстоўваюць рынкавыя мэханізмы, каб арганізаваць вытворчасьць і выдзяленьне фактараў вытворчасьці сярод сацыяльных прадпрыемстваў з эканамічным прыбыткам, які атрымлівае грамадзтва як сацыяльныя дывідэнды, а не прыватны капітал уладальнікаў[9]. Варыяцыі рынкавага сацыялізму ўключаюць мюцюялізм і нэаклясычныя эканамічныя мадэлі, як то мадэль Ланге.

Права ўласнасьці на сродкі вытворчасьці могуць быць заснаваны на прамой уласнасьці карыстальнікаў прадукцыйнай уласнасьці праз працоўны каапэратыў, або сумеснай уласнасьці ўсяго грамадзтва з кіраваньнем і кантролем дэлегаванымі працоўнаму калектыву сродкаў вытворчасьці, або дзяржаўнай уласнасьці ад дзяржаўнага апарату. Дзяржаўная ўласнасьць можа выяўляцца праз стварэньне дзяржаўных прадпрыемстваў, нацыяналізацыі або муніцыпалізацыі. Асноўнай асаблівасьцю сацыялістычнай эканомікі зьяўляецца тое, што прадпрыемствы, якія маюць формы дзяржаўнай уласнасьці, вырабляюць тавары й паслугі, па меншай меры па даведзеных плянах зь верху, што зьяўляецца па сутнасьці каманднай эканомікай[10][11].

Роля й выкарыстаньне грошай у гіпатэтычнай сацыялістычнай эканоміцы зьяўляецца спрэчнай праблемай. Такія сацыялісты, як то Карл Маркс, Робэрт Оўэн і П’ер-Жазэф Прудон выступалі за розныя віды працоўных расьпісак альбо працоўных крэдытаў, якія, як і грошы могуць быць выкарыстаны для набыцьця прадметаў спажываньня, але ў адрозьненьне ад грошай яны ня могуць быць здольныя стаць капіталам і выкарыстоўвацца для разьмеркаваньня рэсурсаў у працэсе вытворчасьці.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads