Сьцяпан Александровіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьцяпа́н Хусэ́йнавіч Александро́віч (15 сьнежня 1921, Капыль — 1 траўня 1986) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, гісторык і краязнавец. Доктар філялягічных навук (1972), прафэсар (1974), заслужаны работнік культуры Беларусі (1984). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (ад 1955 году).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сьнежня 1921 году ў гарадзкім пасёлку Капыль у шматдзетнай сям’і рабочага-гарбара[2]. Паходзіў зь беларускіх татар[3]. Паступіў на філялягічны факультэт БДУ, але быў прызваны служыць у войску. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. Ад 1944 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёну, потым у Навагрудку. Тут у яго вучыліся будучы скарыназнаўца Вячаслаў Чамярыцкі і Анатоль Клышка, які стварыў буквар[4]. У 1946 пачаў літаратурную творчасьць, спачатку з крытычных артыкулаў і краязнаўчых нарысаў. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1950. Ад 1953 да 1958 году працаваў у Менскім бібліятэчным тэхнікуме. У 1958 годзе абараніў дысэртацыю на сашуканьне вучонай ступені кандыдата філялягічных навук[5]. прыйшоў працаваць навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1959 годзе выдаў кнігу нарысаў «Незабыўнымі сьцежкамі»[6], у наступным годзе — зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Старонкі братняй дружбы»[7]. У 1960 годзе разам з Юльянам Пшырковым стаў укладальнікам першага тому трохтомнай анталёгіі беларускай паэзіі[8]. У 1962 годзе напісаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Ад роднае зямлі…»[9] (у 1964 годзе перакладзена на ўкраінскую[10], у 1966 — на расейскую[11]). У 1963 годзе пачаў працаваць дацэнтам на філялягічным факультэце БДУ. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаэўрапейскім гістарычна-культурным кантэксьце. У 1965 годзе выдаў кнігу нарысаў «Па слядах паэтычнай легенды»[12]. У 1966 годзе сумесна зь Я. Скрыганам уклаў анталёгію беларускага апавяданьня[13]. У 1967 годзе апублікаваў аповесьць «Далёкія зарніцы»[14].У тым самым годзе выйшаў зборнік твораў Францішка Багушэвіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам[15]. У 1968 годзе выйшаў збонік літаратурна-крытычных артыкулаў Сьцяпана Александровіча «Гісторыя і сучаснасьць»[16]. У працы-манаграфіі «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўленьня новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэньнем і разьвіцьцём нацыянальнага кнігадрукаваньня і пэрыёдыкі[17]. Узнавіў цэласную карціну беларускіх пэрыядычных выданьняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росьце айчыннай славеснасьці, сталеньні нацыянальнага тэатру, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэньні фальклёру, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. Гэтая праца была выдадзеная ў якасьці кваліфікацыйнай працы для прысуджэньня вучонай ступені доктара флялягічных навук[18]. У 1972 годзе выдаў аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «На шырокі прастор»[19], у 1974 годзе — кнігу нарысаў «Тут зямля такая»[20]. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадзка-палітычных сувязяў у 1840-я гады[21]. Таксама ў 1975 годзе выйшаў зборнік выбраных твораў Альбэрта Паўловіча, падрыхтаваны да выданьня Сьцяпанам Александровічам[22]. У 1976 годзе выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Кнігі і людзі»[23] і зборнік твораў Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[24]. У 1978 годзе ў суаўтарстве з В. С. Александровіч склаў хрэстаматыю беларускай літаратура XIX — пачатку XX ст.[25]. У 1979 годзе выйшаў зборнік твораў Каруся Каганца, падрыхтаваны С. Александровічам[26]. У 1981 годзе выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Слова — багацце»[27]. У 1982 годзе ўклаў хрэстаматыю па беларускай літаратуры для 8-х кляса школ[28]. У 1983 годзе сумесна з дачкой І. С. Александровіч склаў кнігу «Публіцыстыка беларускіх народнікаў»[29]. Складальнік кнігі ўспамінаў пра Цішку Гартнага (сумесна з Г. Д. Жылуновіч)[30]. У 1985 годзе апублкаваная апошняя кнга С. Александровча — аповесьць пра жыцьцё Якуба Коласа «Крыжавыя дарогі»[31]. Адмысловыя распрацоўкі прысьвяціў жыцьцю і дзейнасьці Ф. Скарыны[32][33], гісторыі народніцкага «Гоману», газэтам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям Янкі Купалы з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча). Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменьнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Зьмітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых уласьцівы глыбокі гістарызм, жыцьцёвая праўдзівасьць. Удакладніў месца нараджэньня Францішка Багушэвіча — Сьвіраны[34]. Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэньня крыніцазнаўчай і тэксталягічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі[35]. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і мэдалямі[36].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads